1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандру Казуліну выстаўленае канчатковае абвінавачанне

16 мая 2006 г.

Следчыя пракуратуры Мінску азнаёмілі экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна з канчатковым абвінавачаннем. Паводле адвакатаў, яны разам з Аляксандрам Казуліным пачнуць знаёміцца з матэрыяламі справы ад 17 траўня. Абыронцы Казуліна кажуць, што істотных зменаў у канчатковым абвінавачанні няма: палітык па-ранейшаму абвінавачваецца за злоснае хуліганства падчас падзеяў 2-га сакавіка і арганізацыю вулічных беспарадкаў на Дзень Волі. Найцяжкае пакаранне за гэткія злачынствы — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW