1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Мілінкевіч атрымае прэмію фонду Усясветнага форуму Кран-Мантана

31 мая 2006 г.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч атрымае прэмію фонду Ўсясветнага форуму Кран-Мантана. Як паведамілі “Нямецкай хвалі” у фондзе, гэтая прэмія штогод прысуджаецца за выбітныя заслугі ў справе барацьбы за мір, свабоды і дэмакратыі. Сярод уганараваных прэміяй раней былі цяперашні канцлер Нямеччыны доктар Ангела Мэркель, а таксама Ясір Арафат, Зоран Джынджыч, Юлія Цімашэнка, Хуан Антоніо Самаранч, іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы. Уручэнне прэміяў адбудзецца ў Манака 22 чэрвеня ў рамках 17-й гадавой сесіі Усясветнага форуму Кран-Мантана.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW