1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Мілінкевіч не паехаў на ўручэнне прэміі Фонду форуму Кран-Мантана

23 июня 2006 г.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, экс-кандыдат на прэзідэнта Аляксандр Мілінкевіч быў змушаны адмовіцца ад паездкі на ўручэнне прэміі Фонду Усясветнага форуму Кран-Мантана з прычыны “шчыльнага графіку працы ў Беларусі”. Паводле прэсавага сакратара палітыка Паўла Мажэйкі, Мілінкевічу даводзіцца штодня адмаўляць розным міжнародным арганізацыям ва ўдзеле ў іх мерапрыемствах. Форум Кран-Мантана, адзначыў Мажэйка, не стаўся выключэннем. Паводле яго словаў, Мілінкевіч цяпер заняты ўдакладненнем стратэгіі і тактыкі дзеянняў дэмакратычных сілаў пасля выбараў 19 сакавіка, плану дзеянняў аб’яднанай апазіцыі, а таксама паездкамі па рэгіёнах Беларусі.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW