1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Андрэй Курэйчык: «Беларусь – не самая сяброўская краiна для драматургаў”

Вольга Алiсейчык

У якiм стане знаходзiцца зараз беларускi тэатр

Фото: AP

“Пасля развалу СССР Беларусь трапiла ў тэатральную iзаляцыю. Беларускiя тэатры былi змушаныя перайсцi на пастаноўкi класiчных i замежных п`есаў, бо Мiнiстэрства культуры Беларусi адмаўлялася фiнансаваць «недабранадзейныя» сучасныя п`есы», - лiчыць малады беларускi драматург Андрэй Курэйчык.

З iмем 25-гадовага Андрэя Курэйчыка, п`есы якога першымi пасля развалу СССР здзейснiлi сапраўдны прарыў i на расiйскiм, i на беларускiм рынку, звязаныя галоўныя надзеi на актывiзацыю тэатральнага жыцця ў Беларусi.

Стварэнне Цэнтру сучаснай драматургii i рэжысуры, арганiзацыя 1-га Мiжнароднага тэатральнага фестывалю «Адкрыты фармат» i новага драматургiчнага праекту «Тэатр Онлайн», праца над пастаяннымi тэатральнымi рубрыкамi ў беларуских газетах i на радыё – вось толькi некаторыя метады, з дапамогаю якiх Курэйчык змагаецца за нараджэнне новай беларускай драматургii. «На жаль, бальшыня праектаў зачыняецца ўладами хутка пасля пачатку iх працы. Да прыкладу, Цэнтру сучаснай драматургii i рэжысуры, заставанаму у 2002 годзе, даводзiцца працаваць у паупадпольных умовах – на прыватных кватэрах i ў нетэатральных памяшканнях», - кажа Андрэй.

З 2001 году Курэйчык вядзе сталую тэатральную работу ў «Белорусской газете», дзе ён прапагандуе новую беларускую драматургию. Гэтую ж мэту ён ставiў, ствараючы праграму аб тэатры на дзяржаўным радыёканале «Культура», але яе зачынiлi пасля выхаду першага ж выпуску, як кажа Андрэй, «па палiтычных матывах». У 2004 годзе Курэйчык прапанаваў стварыць Гiльдыю беларускiх драматургаў i сцэнарыстаў – першае прафесiйнае драматургiчнае аб`яднанне ў Беларусi. Паводле Андрэя, рэгiстрацыя Гiльдыi была ануляваная без тлумачэння прычын улетку 2005 году, але беларускiя драматургi працягваюць працу над праектамi Гiльдыi.

Галоўныя спадзяваннi на змяненне сiтуацыi беларускi драматург звязвае з праектам «Свабодны тэатр», якi пачаўся ў сакавiку 2005 году.

Андрэй Курэйчык – аўтар 22 п`есаў, але толькi малая iх частка апублiкаваная ў часопiсах «Архэ», «Полымя», «Нёман», «Першацвет». Андрэй выдаў 2 кнiгi сваiх п`есаў, але iх набыць практычна немагчыма, таму што наклад раскуплены. Адзiнай магчымасцю пазнаёмiцца з творчасцю маладога беларускага драматурга застаецца яго асабiсты сайт

WWW.KUREICHIK.BELARUSTODAY.INFO

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW