Апазiцыйныя кандыдаты патрабуюць доступу да тэлебачання
26 января 2006 г.Реклама
Ініцыятыўныя групы апазiцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у презiдентскiх выбарах патрабуюць роўнага доступу да тэлебачання. Пасля ўчарашняга выступу кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шэймана ў праграме "Панарама" Беларускага тэлебачання, кіраўнікі іншых ініцыятыўных групаў напісалі ў на Беларускае тэлебачанне і ў Цэнтравыбаркам пра сваё жаданне выказацца на канале дзяржаўнага тэлебачання наконт хода выбарчай кампаніі, прычым з іншымі, чым у Шэймана, ацэнкамі. Віктар Шэйман казаў, што больш за паўтара мільёна беларусаў без усялякага адміністратыўнага ціску падпісаліся за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзiдента.