1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Асамблея няўрадавых арганізацый рыхтуе форум

16 января 2009 г.

У адміністрацыю Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра пададзена заяўка на правядзенне Форума Асамблеі няўрадавых арганізацый. Арганізатары ўжо абмеркавалі гэта з першым сакратаром амбасады ФРГ у Беларусі.

Лист бумаги и ручка
Фото: BilderBox

У адміністрацыю Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (ІВВ) пададзена заяўка на правядзенне ў сакавіку бягучага году Форума Асамблеі няўрадавых арганізацый. Сябры аргкамітэту ўжо правялі сустрэчу з першым сакратаром амбасады Нямеччыны ў Беларусі Маціясам Бірманам (Matthias Biermann) з мэтаю праінфармаваць яго і амбасадара ФРГ у Беларусі Гебхарда Вайса (Gebhardt Weiss) пра рыхтаванае мерапрыемства і папрасілі паспрыяць у арганізацыі яго правядзення ў ІВВ.

Маціяс Бірман, па словах сяброў аргкамітэту Форума, выказаў падтрымку ініцыятыве правядзення такога мерапрыемства і зацікаўленасць у развіцці “трэцяга сектара” у Беларусі.

Адлюстраванне рэчаіснасці

Амбасадар ФРГ у Беларусі Гебхард ВайсФото: DW

Як адзначыў у інтэрв’ю Deutsche Welle старшыня працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч, на форум плануецца сабраць некалькі соцень прадстаўнікоў структур “трэцяга сектара”, каб абмеркаваць, наколькі ў Беларусі мяняецца сітуацыя, як праходзіць лібералізацыя, у першую чаргу, у сферы дзеяння грамадскіх арганізацый, ці ёсць падвіжкі ў справе іх рэгістрацыі і правядзення мерапрыемстваў. Арганізатары плануюць таксама ўзняць пытанне адмены артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ, якія замінаюць дзейнасці няўрадавых арганізацый.

“Мы лічым, што правядзенне такога мерапрыемства пад час так званага тэставага перыяду будзе даволі выразна паказваць, наколькі ўлады гатовы да тых зменаў, якія яны быццам бы дэкларуюць”, - адзначыў Сяргей Мацкевіч.

Паводле словаў актывіста, Асамблея існуе ўжо даволі даўно, але да гэтага часу яна не зарэгістраваная, таму зараз зноў рыхтуюцца дакументы для падачы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.

З надзеяй на лепшае

Што да становішча з грамадскімі арганізацыямі, то, паводле Сяргея Мацкевіча, у апошнія гады сітуацыя з “трэцім сектарам” пагаршалася, пра што сведчыць і згаданае ўвядзенне ў Крымінальны кодэкс артыкулаў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый, у выніку чаго ўжо ёсць асуджаныя па такіх справах. “Таму, на жаль, умовы існавання грамадскіх арганізацый не вельмі спрыяльныя, але спадзяемся, што зараз могуць быць пазітыўныя змены ў гэтым кірунку”, - адзначыў старшыня працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый.

Як паведамілі арганізатары, падчас Асамблеі адбудзецца Фестываль няўрадавых арганізацый, дзе тыя змогуць у адмысловай форме прадставіць сваю дзейнасць усім прысутным.

Неабходна адзначыць, што Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый – добраахвотнае аб’яднаньне грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў, якія свабодна выбіраюць розныя формы арганізацыйнага ўзаемадзеяння, кіруючыся прынцыпамі раўнапраўя і самастойнасці, і вызнаюць дэмакратыю і незалежнасць Беларусі як свае каштоўнасці. Гэтыя прынцыпы замацаваныя ў статутных і праграмных дакументах арганізацый – сябраў Асамблеі. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW