1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія праваабаронцы далі ацэнку выбарам

29 сентября 2008 г.

Ацэнку адбытым парламенцкім выбарам далі ініцыятары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якія вялі маніторынг выбарчага працэсу ад самага яго пачатку.

Фото: AP

Ацэнку адбытым 28 верасня парламенцкім выбарам далі ініцыятары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якія вялі маніторынг выбарчага працэсу ад самага яго пачатку.

Як зазначыў старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак:

- Сама па сабе палітычная кампанія па выбарах адзначалася пэўнымі станоўчымі зменамі ў параўнанні з мінулымі кампаніямі. Гэта, у першую чаргу, вызваленне на самым пачатку выбарчай кампаніі палітвязняў, што сталася крокам у змяншэнні атмасферы страху ў краіне. Большасці кандыдатаў, у тым ліку і апазіцыйных, не стваралі перашкодаў для распаўсюду друкаваных агітацыйных матэр’ялаў. Таксама станоўчы крок, якія мы адзначылі, гэта тое, што ўдзельнікі мірнай акцыі пратэсту не сутыкнуліся з нейкімі сілавымі разгонамі, іх права на выказванне сваёй думкі, такім чынам, было рэалізавана.

Аднак, недастатковая празрыстасць пры рэгістрацыі кандыдатаў, прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, закрытасць выбараў для назіральнікаў, на нашу думку, уяўня не адпавядалі стандартам Капенгагенскага дакумента АБСЕ і беларускаму заканадаўству. Парушэнне правілаў падліку галасоў і немагчымасць наглядальнікам рэальна назіраць за падлікам галасоў не стварае падставаў для даверу агучаным выбарчымі камісіямі вынікам выбараў. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW