1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускi дакументальны фiльм атрымаў першы прыз на Міжнародным фестывалі экалагічнага кіно

3 декабря 2008 г.

Фільм беларускага рэжысёра-дакументаліста "Верыць толькі ветру. Чарнобыль 20 год пасля" прызнаны лепшай кароткаметражнай і лепшай малабюджэтнай стужкай на Міжнародным фестывалі экалагічнага кіно ў Фiнляндыi.

Фото: AP

У фінальнай частцы конкурса ўзялі ўдзел каля 200 стужак з 49 краінаў з усіх пяці кантынентаў свету. Віктар Корзун патлумачыў DW-RADIO, чаму ён зняў гэты фільм. Па ягоных словах, усе ведаюць гісторыю Чарнобыля, але ніхто не ведае, што там адбываецца зараз, менавіта ў "зоне". Рэальна навукоўцы, якія маглі б вывучаць стан рэчаў, проста не маюць туды доступу, каб адкрыта займацца доследам.

"Ім не даюць ніякіх вымярэнняў ды, па вялікім рахунку, іх там і не робяць. Усе жыхары, якія там жывуць, яны проста не хочуць ведаць, што там адбываецца. Калі ты жывеш побач з пагрозай, чалавек проста абараняецца псіхалагічна, ён не хоча ведаць, што адбываецца рэальна. Навошта, каб увесь час у галаве сядзела, што тут выпраменьваецца смяротная доза? Якое ж гэта жыццё? Гэта асобны фенамен", - адзначае Віктар Корзун.

Рэальныя абставiны жыцця

Рэжысёр-дакументаліст звярнуў увагу на тое, што стваральнiкi стужкi толькі паказвалі, як паводзяць сябе людзі, якая ёсць супярэчлівасць у іх словах. "Мы ўзялі правадніка-сталкера, паехалі з пачатку ў трыццацікіламетровую, пасля ў дзесяцікіламетровую зону, знялі рэальнае жыццё з успамінамі, з разважаннямі нашых герояў. Калісці я выснаваў для сябе: самае страшнае ў "зоне", - гэта тое, што сапраўды ніхто рэальна не ведае, што там насамрэч адбываецца", - гаворыць Віктар Корзун.

Раней фестываль у фінскім Вааса праводзіўся раз на два гады, але цяпер, паводле беларускага рэжысёра-дакументаліста, паступае столькі заявак і стужак, што арганізатары вырашылі праводзіць яго штогод. (гк)

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW