1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларусь - Еўропа: дыялог працягваецца

17 февраля 2009 г.

17 лютага ў Мінску адбылася сустрэча дэлегацыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы з лідэрамі беларускіх апазіцыйных партый. Пад час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні дыялогу паміж Еўропай і Беларуссю.

Фота з архіву
Фота з архівуФото: AP

У аўторак,17 лютага, у Мінску адбылася дзвюхгадзінная сустрэча дэлегацыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якія знаходзіцца ў беларускай сталіцы з трохдзённым візітам, з лідэрамі беларускіх апазіцыйных партый. Пад час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні дыялогу паміж Еўропай і Беларуссю, а таксама ўнутрыпалітычная сітуацыя ў краіне.

Плённая сустрэча

Па словах старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, атрымалася даволі зацікаўленая размова з абодвух бакоў. Апазіцыянеры распавялі еўрапейцам пра акцыю 16 лютага і пра тэмпературу палітычнага клімата, пра зніклых, пра свае прыярытэты, сярод якіх змены ў заканадаўстве, праблемы масмедыя і гэтак далей.

Андрэа Рыгоні

Палітык адзначыў, што істотная частка дыскусіі была прысвечана перспектывам магчымасці, каб у Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы выязджала сумесная дэлегацыя з прадстаўнікоў улады і апазіцыі, гэтая ініцыятыва належыць спецдакладчыку ПАРЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні. "Рэакцыя ўлады да гэтага больш чым стрыманая, але яны маюць намер і далей працягваць гэтую тэму", - адзначыў Анатоль Лябедзька.

Прэзідэнцкія кпіўкі на адрас апазіцыі

У аўторак, выступаючы ў Магілеве, Аляксандр Лукашэнка выказаў абурэнне тым фактам, што прадстаўнікі беларускай апазіцыі нібыта "фарміруюць для Еўропы неадэкватны спіс патрабаванняў беларускім уладам". "Яны склалі цэлую петыцыю для цэшскага старшынявання ў Еўразвязе, - у мяне гэты дакумент ляжыць на стале, і чэшскае старшыняванне сёння пачынае фарміраваць парадак дня адносінаў Еўразвязу з Беларуссю, сыходзячы з патрабаванняў так званай апазіцыі, якую вы і праз павелічальнае шкло не ўбачыце", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго словаў, такі падыход перамоваў абсалютна не перспектыўны.

Анатоль Лябедзька

Як адзначыў Анатоль Лябедзька, беларуская апазіцыя сёння гатова весці дыялог нават з дзейным кіраўніцтвам Беларусі. "Калі Аляксандр Рыгоравіч не хоча, каб Еўропа прадстаўляла нашы інтарэсы, ёсць мажлівасць і перспектывы сесці за "круглы стол", можа, не падаючы адзін аднаму руку, але пагаварыць пра краіну, пра тыя праблемы, якія перад ёй існуюць", - сказаў лідэр АГП. Па словах палітыка, апазіцыі таксама не патрэбны ніякія пасярэднікі ў прамым дыялогу, і яны могуць размаўляць з кім заўгодна, калі гэта датычыць інтарэсаў краіны.

Важнасць кантактаў

Палітык лічыць такія камунікацыі з еўрапейцамі вельмі важнымі, бо ў выніку атрымліваецца размова сам-насам. "Я сказаў нашым суразмоўцам, што яны за два дні пачулі і ўбачылі дзве Беларусі – адну, якую намалявалі чыноўнікі ад улады, а другую, якую прэзентуем мы, і для таго, каб было менш разыходжанняў паміж гэтымі прэзентацыямі, пажадана, каб такія сустрэчы адбываліся на трохбаковай аснове", - адзначыў Анатоль Лябедзька.

Беларускія высокапастаўленыя чыноўнікі ўжо пачынаюць казаць пра магчымасць вяртання Беларусі статуса спецыяльна запрошанага чальца ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы. На думку палітолага Аляксандра Класкоўскага, тут могуць узнікнуць пэўныя праблемы.

Аналітык лічыць, што, калі Еўропа падыдзе са строгімі крытэрамі, то тут ёсць вялікія сумневы, таму што каб увайсці ў ПАРЕ нават у статусе запрошанага чальца, варта прад’явіць нейкія аргументы, а Рада Еўропы, як вядома, хоча, каб сам беларускі парламент меў рэальную вагу, рэальныя паўнамоцтвы, пра што сёння казаць праблематычна.

Перспектывы сяброўства ў ПАРЕ

Менавіта таму, адзначае эксперт, зараз ідзе такі палітычны торг, і беларускі бок спрабуе націснуць на прагматычныя чыннікі, што сёння ўвогуле з’яўляецца філасофіяй цяперашняга збліжэння Беларусі з Еўропай. "Маўляў, давайце адсунем у бок гэтыя эфімерныя пытанні дэмакратыі, правоў чалавека і зробім акцэнт на прагматычны дыялог. І мяркуючы па тым, што еўрапейскія палітыкі рэзка перасталі заўважаць рэпрэсаліі, праявы брутальнасці ў дачыненні да палітычнай апазіцыі, трэба сказаць, што пэўны поспех такая тактыка беларускіх уладаў і беларускай дыпламатыі мае", - мяркуе палітолаг.

На думку Аляксандра Класкоўскага, таму можа не на бліжэйшай сесіі, як мяркуюць прадстаўнікі беларускіх уладаў, але ў агляднай перспектыве вяртанне Беларусі статуса спецыяльна запрошанай у ПАРЕ цалкам магчыма. З аднаго боку, адзначае эксперт, тут і беларуская ўлада можа пайсці на нейкія невялікія саступкі кшалту мараторыя на смяротнае пакаранне, а гэта адзін з "пункцікаў" Рады Еўропы, і, разам з тым, гэта не дэмакратычнага кшталту саступка. "З іншага боку, Еўропа зацікаўлена ліквідаваць гэты нонсэнс, калі адзіная краіна на кантыненце не ўваходзіць у гэтую пан-еўрапейскую арганізацыю", - падкрэсліў Аляксандр Класкоўскі.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW