«БНФ «Адраджэнне» судзіцца з Мінюстам
22 мая 2008 г.Сутнасць канфлікту патлумачыў юрыст Грамадскага аб’яднання “БНФ “Адраджэнне” Уладзімір Лабковіч: “Міністэрства юстыцыі выказвае прэтэнзіі, што наша Гарадзенскае абласное аб’яднанне не мае юрыдычнага адрасу. Мы ж даводзім, што прызнаем наяўнасць у нашых рэгіянальных структурах некаторых парушэнняў у справаводстве, але не выпадае казаць, што нашыя дзеянні цягнуць на пісьмовае папярэджанне”.
А самае галоўнае, на думку Уладзіміра Лабковіча, што Гарадзенскае абласное аддзяленне арганізаціі мае юрыдычны адрас, і гэтая адмова заключаная яшчэ з 1 студзеня 2008 году. “Гэтыя папярэджанні выносяцца з улікам таго, што набліжаюцца парламенцкія выбары, і ўлада рыхтуецца да іх такім вось чынам: яшчэ больш змяншаюць колькасць афіцыйна зарэгістраваных структураў, як партыяў, так і грамадскіх аб’яднанняў. Як вынік, гэтае папярэджанне можа мець як мінімум скасаванне Гарадзенскай абласной арганізацыі ГА “БНФ “Адраджэнне”, а як максімум – поўную ліквідацыю нашага грамадскага аб’яднання”.