1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Вольга Карач: «Перамовы паміж Еўропай і Лукашэнкам не маюць перспектываў»

Сабіна Бяляева4 апреля 2007 г.

Сітуацыя з дыялогам паміж ЕЗ і афіцыйным Мінскам актыўна абмяркоўваецца ў асяродку беларускіх інтэлектуалаў і дзеячаў. У грамадскую дыскусію ўключылася вядомая дэмакратычная актывістка Вольга Карач.

Актывістка Вольга Карач вядомая не толькі ў сваім родным Віцебску. Яе прызнавалі самым прыгожым палітыкам Беларусі. Да меркавання дзяўчыны, якой няма яшчэ і 30 год, прыслухоўваюцца дарослыя дэмакраты і еўрапейскія чыноўнікі. У 2003 годзе Вольга Карач стала дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета, атрымаўшы перамогу над кандыдатамі ад улады. Да ўдзелу ў апошніх мясцовых выбарах дэмакратычную дзяячку проста не дапусцілі. Цяпер Вольга Карач ачольвае ў Віцебску грамадзянскую кампанію “Наш дом” і займаецца жыллёва-камунальнымі праблемамі рэгіёна.

Вольга часам выступае як публіцыст-палітолаг. У сваім апошнім артыкуле яна разважае над перспектывамі дыялогу паміж Захадам і беларускімі ўладамі. Высновы маладога палітыка гучаць нечакана – “Еўропа сваімі рукамі штурхае Беларусь у абдымкі Крамля”.

Вольга Карач лічыць, што Еўропа да гэтага часу дакладна не ведае, якія вынікі мусіць мець дыялог з Лукашэнкам. Так што пакуль чыноўнікі займаюцца выключна “палітычным турызмам”:

"Гэта калі беларускія чыноўнікі прыязджаюць у госці да еўрапейскіх чыноўнікаў ці палітыкаў і наадварот. Яны разам праводзяць некалькі дзён, але выніку ад іх сумеснай дзейнасці няма, гэта ні на што не ўплывае. Шкада, што гэта робіцца за грошы падаткаплацельшчыкаў, не мае значэння чыіх – беларускіх ці еўрапейскіх".

Перамовы паміж Еўропай і афіцыйным Мінскам не будуць мець поспеху ва ўсялякім выпадку. Гэтае перакананне Вольгі Карач грунтуецца на тым, што беларускія ўлады

"парушаюць закон і становяцца злачынцамі. А Еўропа выступае ў якасці міліцыянта і спрабуе дамовіцца са злачынцамі: маўляў, не біце гэтых людзей і будзе ўсё добра. Але ніколі пагадненне паміж міліцыяй і мафіяй не прыводзіла да таго, што мафія прымала бок міліцыі, хутчэй наадварот – міліцыя ці паліцыя станавіліся карумпаванымі".

У такіх варунках шэраговы беларус успрымае Захад як ненадзейнага абаронцу сваіх інтарэсаў, таму

"людзі з адчаю вымушаныя будуць шукаць прытулку ў Расіі і шукаць там партнёра, з якім можна дамовіцца і які замест дыялогу зможа паўплываць на беларускія ўлады".

Тым не менш Вольга Карач упэўненая, што ўдалыя стасункі паміж Еўропай і Беларуссю магчымыя. Яна лічыць, што Еўропа проста выбрала сабе неправільнага партнёра для перамоваў:

"Ніхто не кажа, што дыялог – гэта дрэнна. Заўсёды добра дамовіцца, але трэба правільна выбіраць бакі, з якімі дамаўляцца. У Беларусі ёсць два бакі: той, хто парушае закон, і той, чые правы парушаюцца. Наша пазіцыя такая, што Еўропе трэба дамаўляцца з беларускім народам і канкрэтна – з грамадзянскай супольнасцю як прадстаўнікамі беларускага народа".

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW