1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Гвалтоўны прызыў, арышт і запрашэнне да супрацоўніцтва

29 января 2009 г.

Адметнасцю тыдня стала гвалтоўная адпраўка ў войска лідэраў дэмакратычных моладзевых арганізацый, абвешчаная галадоўка аднаго з іх, і запрашэнне з боку ўладаў да супрацоўніцтва прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці.

Фота з архівуФото: AP

Адметнасцю мінулага тыдня стала гвалтоўная адпраўка ў войска лідэраў дэмакратычных моладзевых арганізацый, абвешчаная галадоўка аднаго з іх, арышт моладзевага актывіста за падзеі яшчэ першай паловы мінулага году. Разам з тым, беларускіх праваабаронцаў улады запрасілі да супрацоўніцтва.

"Вячоркаўская" эпапея

28 студзеня людзі ў цывільным затрымалі старшыню "Моладзі БНФ" Франка Вячорку, збілі яго і ў кайданках адвезлі ў 8-ю вайсковую радыётэхнічную брыгаду, якая месціцца ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Маладзён здолеў паведаміць пра гэта свайму бацьку, першаму намесніку старшыні Партыі БНФ Вінцуку Вячорку праз мабільны тэлефон толькі ўвечары таго ж дня. Варта адзначыць, што моладзевы актывіст яшчэ як мінімум на тыдзень меў адтэрміноўку ад прызыву.

Як заявіў Вінцук Вячорка, зараз па факце адбытага рыхтуецца скарга ў Генеральную пракуратуру Беларусі. "Такога нахабства пры парушэнні правоў чалавека я, прызнацца, нават не мог сабе ўявіць", - адзначыў палітык.

Пратэрмінаваны арышт

У гэты ж дзень актывіст "Маладога Фронта" Зміцер Федарук быў арыштаваны на дзесяць сутак адміністратыўнага зняволення. Прысуд быў вынесены актывісту за ўдзел у акцыі "Беларусь у Еўропу", якая адбылася яшчэ ў 1 траўня 2008 годзе.

Супрацоўнікі міліцыі з прымяненнем сілы адканваіравалі маладзёна ў ваенкамат, пасля чаго адвезлі юнака ў Першамайскі РАУС сталіцы. Там "сілавікі" па базе дадзеных знайшлі, што Федарук яшчэ не адбываў пакарання за ўдзел у згаданай акцыі, хаця з моманту вынясення прысуду прашло больш за палову гады, і ў адпаведнасці з заканадаўствам, юнак не можа быць арыштаваны ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўніны.

Што тычыцца прызыву ў войска, то моладзевы актывіст навучаецца на дзённым аддзяленні ў багаслоўскім каледжы, а таму па закону не можа быць прыцягнуты да тэрміновай вайсковай службы. Зараз Зміцер Федарук знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

Галадоўка пратэста

Намеснік старшыні "Маладога Фронта" Іван Шыла абвясціў бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага, на яго думку, прызыву ў войска. Скончыць галадоўку маладзён гатовы толькі пасля таго, як у судзе будзе перагледжана рашэнне прызыўной камісіі аб прыдатнасці яго да службы ў войску, а таксама будзе спынены пераслед маладафронтаўца з боку ваенкамата і спецслужбаў.

Увечары 28 студзеня Івана Шылу падчас ператрусу ў яго кватэры, які адбыўся з афіцыйнай санкцыі пракурора, забралі ў ваенкамат, дзе медычная камісія адзінагалосна прызнала юнака прыдатным для службы ў войску. Нягледзячы на тое, што Іван Шыла адмовіўся здаваць аналізы, яго ў той жа дзень адправілі ў вайсковую частку.

На гвалтоўны прызыў у войска маладых апазіцыянераў ужо ёсць рэакцыя як унутры Беларусі, так і за мяжой. Моладзевы саюз "Наша Україна" правёў пікет каля амбасады Беларусі ў Кіеве з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі у дачыненні да грамадскіх актывістаў у Беларусі. А Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) накіравала адкрыты ліст, падпісаны прэзідэнтам Федэрацыі Сухаір Белхасэн, на імя першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, міністра замежных справаў Сяргея Мартынава і міністра юстыцыі Віктара Галаванава.

Федэрацыя правоў чалавека, апроч іншага, заклікала беларускія ўлады забяспечыць неперадузятае і незалежнае медычнае абследаванне ўсіх асобаў, якія мусяць быць прызваныя на тэрміновую службу ў войску, а таксама спыніць усе формы пераследу актывістаў моладзевых арганізацый.

Запрашэнне да супрацоўніцтва

У якасці пазітыўнага моманту можна адзначыць запрашэнне ўзяць удзел у працы Грамадска-кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзідэнта Беларусі прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, у тым ліку і праваабаронцаў з Беларускага Хельсінскага камітэта. Паводле словаў кіраўніка юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйлы, камітэт даў папярэднюю згоду ўдзельнічаць у працы рады.

Па словах праваабаронцы, гэта дарадчы орган пры адміністрацыі прэзідэнта, праз які можна лабіраваць пэўныя грамадска значныя праблемы. "І калі праз працу ў гэтай структуры можна будзе давесці да ведама кіраўніцтва дзяржавы нейкія праблемы, вызначыць шляхі вырашэння гэтых праблем, прысекчы вострыя парушэнні правоў канкрэтных людзей па ўжо адбытых фактах, тады ёсць сэнс удзельнічаць у такой структуры", - падкрэсліў Гары Паганяйла.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW