Грамадская прыёмная па назіранні за хадой выбарчага працэсу пачала працаваць пры штабе Аб'яднанай грамадзянскай партыі
15 марта 2006 г.Реклама
Патэлефанаваўшы па мабільным нумары 292598262, вы можаце паведаміці аб фактах прымусу асабіста вас ці вашых сваякоў альбо знаёмцаў прыняць удзел у датэрміновым галасаванні. Прымус да датэрміновага галасавання- гэта прамое парушэнне выбарчага заканадаўства. А ва ўмовах сёлетняй выбарчай кампаніі – гэта прамы шлях да фальсіфікацыі, адзначаецца ў заяве прэс-службы АГП. Тэлефон 292598262 будзе працаваць не толькі да, Але і пасля 19 сакавіка.