1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Еўрапейская кааліцыя" пакідае АДС

27 октября 2008 г.

27 кастрычніка каардынацыйная рада "Еўрапейскай кааліцыі" прыняла рашэнне аб прыпыненні дамовы аб стварэнні Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Рашэнне тлумачыць каардынатар кааліцыі.

Фото: Bilderbox

Як патлумачыў Deutsche Welle каардынатар "Еўрапейскай кааліцыі" Мікалай Статкевіч, зараз парушаны прынцыпы АДС, узгодненыя пры іх стварэнні "Пяцёркай плюс" і "Еўрапейскай кааліцыяй" у 2004 годзе – гэта роўнасць суб’ектаў і еўрапейскі выбар Беларусі.

"Мы больш за год прапаноўвалі вярнуцца хаця б да еўрапейскай платформы, каб у адзіным спісе быў пункт пра еўрапейскую інтэграцыю Беларусі. Нас спачатку ігнаравалі, а потым падманулі. Пытанне гэта нават не ставілася на палітрадзе".

Па словах Мікалая Статкевіча, "Еўрапейскай кааліцыі" не стала прымаць ніякіх рашэнняў адразу пасля выбараў. "Мы далі АДС магчымасць падумаць, прыняць нейкія захады, прызнаць памылкі, але месяц пасля выбараў прайшоў, а ў АДС усё добра. Мы адмаўляемся ў гэтым удзельнічаць, таму што мы пад гэта чатыры гады таму не падпісваліся".

Разам з тым, мы заклікаем і прапануем падпісаць новае пагадненне на прынцыпах, на якіх мы стваралі АДС чатыры гады таму". (гк)

Пропустить раздел Еще по теме
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW