1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Жанна Літвіна: "Свабода слова – прыярытэтная праблема ў беларускім грамадстве"

Генадзь Канстанцінаў 2 мая 2008 г.

У пятніцу адбылася онлайн-канферэнцыя з удзелам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной і яе намесніка Андрэй Бастунца. Да кіраўнікоў БАЖ паступілі дзесяткі пытанняў як з Беларусі, гэтак і з замежжа.

Жанна Литвина (фото из архива)Фото: AP

«Сама тэма і ўзровень тых праблемаў, якія ўздымаліся, прадыктаваныя занепакоенасцю нашых калегаў навогул сітуцыяй са свабодай слова, з доступам да інфармацыі, з распаўсюдам незалежных СМІ. Таму пытанняў быў проста шквал і самых-самых розных, пачынаючы ад узаемадачыненняў наймальнікаў, працадаўцаў з журналістамі, простымі супрацоўнікамі рэдакцыяў, пытанні былі і пра журналісцкую кансалідацыю.

Адна з такіх вельмі цікавых думак, якая паўтаралася ў некалькіх пытаннях, - чаму грамадства абыякавае да праблемаў, звязаных з прэсай. Па выніках онлайн-канферэнцыі магу толькі сказаць, што сапраўды тое, чым мы займаемся, - адстойваннем свабоды слова, - гэта праблема, якая з’яўляецца адной з самых прыярытэтных у нашым грамадстве, адсюль, відаць, і такі рэзананс, як у журналістаў, так і ў простых грамадзянаў нашае краіны”, - адзначыла Жанна Літвіна.

Адным з пытанняў, якое прыйшло да кіраўніцтва БАЖ, было падзяленне ўладамі беларускіх журналістаў на “чэсных” і “нячэсных” – на тых, хто працуе ў дзяржаўных мас-медыях, і тых, хто дзейнічае ў незалежных СМІ.

Неабходны дыялог з грамадствам

На конт такога падзялення Жанна Літвіна падкрэсліла: “БАЖ у сваіх статутных дакументах абвясціў, што мы, у першую чаргу, аб’ядноўваемся па прынцапах прыналежнасці да прафесіі. Мы абвясцілі, што мы адстойваем права на свабоду выказвання, на свабоду меркавання, і таму мы не можам адступіцца ад гэтых прынцыпаў. Іншая справа, што мы таксама вельмі прынцыпова не згодныя з абслугоўваннем улады, з тым, што некаторыя нашы калегі імкнуцца дагаджаць уладзе. Вось гэта абсалютна ганебная з’ява, якой не месца ў журналістыцы”.

На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёння вельмі востра вызначаецца праблема выжывання недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі: “Нам неабходны дыялог з грамадствам, таму што грамадская супольнасць – гэта самы надзейны, самы важны партнёр незалежнай прэсы. І калі нашы прафесійныя праблемы стануць зразумелыя грамадскай супольнасці, калі ў нас з’явіцца шырокае кола паплечнікаў і саюзнікаў, тады мы зможам разлічваць на падтрымку ў вырашэнні звышзадачы – дэманапалізацыі, раздзяржаўлення сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, разбурэння манаполіі ўлады на інфармацыю”.

Пропустить раздел Еще по теме
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW