Зноў прыпыненае расследаванне справы па знікненні журналіста Змітра Завадскага
3 мая 2006 г.Реклама
Чарговым разам прыпыненае расследаванне крымінальнае справы па выкраданні журналіста Змітра Завадскага. Пра гэта гаворыцца ў лісце з рэспубліканскай пракуратуры, які атрымала маці знікалага аператара тэлеканалу ОРТ Вольга Завадская. У допісе адзначаецца, што «крымінальная справа, узбуджаная па факце знікнення Змітра Завадскага, прыпыненая 31 сакавіка 2006 году ў звязку з тым, што бясследна зніклая асоба не знойдзеная». Маці журналіста назвала ліст «адпіскай». Нагадайма, што Зміцер Завадскі знік 7 ліпеня 2000 году ў раёне аэрапорту «Мінск-2», куды прыехаў сустракаць свайго калегу-журналіста Павала Шарамета.