Кандыдат на нобелеўскага лаўрэата Рыгор Барадулін сустрэнецца з журналістамі
16 февраля 2006 г.Реклама
У наступны панядзелак у Касцёле Святых Сымона ды Алены ў Мінску (Чырвоны Касцёл) пройдзе сустрэча з журналістамі Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і прадстаўнікоў творчых звязаў, рэпрэзентантаў беларускай інтэлігенцыі, што вылучылі славутага літаратара на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Пачатак імпрэзы – аб 11. 00. Эксперты называюць Барадуліна, які быў блізкім сябрам Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, прэтэндэнтам на найвышэйшую ўзнагароду ў галіне літаратуры як за яго мінулыя творы, гэтак і за апошні зборнік паэтычных твораў “Ксты”.