1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Кіраўнікоў ініцыятыўнах групаў Мілінкевіча і Пазьняка выклікаюць у Цэнтравыбаркам

Кіраўніка ініцыятыўнай групы адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча Аляксандра Бухвостава тэлеграмай выклікалі на паседжанне Цэнтравыбаркаму 18 студзеня. На паседжанні будзе разглядацца пытанне аб выкананні гэтай групаю выбарчага заканадаўства. Аляксандр Бухвостаў мяркуе, што Цэнтравыбаркам хоча “інкрымінаваць групе парушэнні закону”, і выказаў упэўненасць, што Яго група закон не парушае. Са свайго боку ініцыятыўная група Мілінкевіча склала акт аб парушэнні заканадаўства групай Аляксандра Лукашэнкі – правядзенні збору подпісаў у службовых памяшканнях і ў працоўны час, зазначыў спадар Бухвостаў. Таксама запрашэнне на паседжанне ЦВК атрымаў і кіраўнік групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW