Кіраўніцтва 260 нямецкіх унівэрсітэтаў і вышэйшых школаў прыняло ў Боне заяву супраць рэпрэсіяў у дачыненні да студэнтаў у Беларусі
10 мая 2006 г.Реклама
Кіраўнікі 260 нямецкіх універсітэтаў і вышэйшых школаў прынялі заяву супраць рэпрэсіяў у дачыненні да студэнтаў у Беларусі. У прынятай заяве канферэнцыі рэктараў вышэйшых школаў Нямеччыны гаворыцца пра неабмежаваную гатоўнасць нямецкіх навучальных установаў кааперавацца з усімі партнёрамі ў Беларусі, зацікаўленымі ў супрацы. У часе сустрэчы ў Боне кіраўнікі нямецкіх унівэрсытэтаў і вышэйшых школаў рашуча асудзілі арышт і выключэнне з універсітэтаў тых беларускіх студэнтаў, якія бралі ўдзел у апазіцыйных акцыях. Нямецкія рэктары таксама разглядзелі пытанне адносна пошуку месцаў для навучання гэтых студэнтаў у Нямеччыне. Было выказанае меркаванне адносна стварэння гэтак званай еўрапейскай універсітэцкай прасторы - сістэмы незалежных і аўтаномных вышэйшых школаў, якія былі б зацікаўленыя ў абмене і кааперацыі са студэнтамі краінаў, якія не належаць да Еўрапейскага Звязу.