1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лявон Баршчэўскі пакіне пасаду старшыні Партыі БНФ

18 января 2009 г.

На Сойме Партыі БНФ, які адбыўся 17 студзеня ў Мінску, лідэр арганізацыі Лявон Баршчэўскі заявіў аб сваім намеры пакінуць пасаду старшыні гэтай палітычнай структуры.

Лідэр БНФ Лявон БаршчэўскіФото: DW / Olja Melnik

На першым у новым годзе Сойме Партыі БНФ, які адбыўся ў Мінску 17 студзеня, лідэр арганізацыі Лявон Баршчэўскі заявіў аб сваім намеры пакінуць пасаду старшыні гэтай апазіцыйнай палітычнай структуры. Сябры Сойму ПБНФ разгледзелі яшчэ шэраг іншых пытанняў.

Як паведаміў Deutsche Welle намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, перад усім Сойм разгледзеў эканамічную і сацыяльную сітуацыю ў краіне, зафіксаваў пазіцыю ПБНФ наконт таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі, а таксама аформіў дзесяць пытанняў да ўраду, што звязаныя як з энергетычнымі праблемамі, так і з эканамічнымі, фінансавымі, якія тычацца дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Паляпшэнне праз супрацу з Еўропай

Па словах Аляксея Янукевіча, удзельнікі паседжання падкрэслілі, што немагчыма вырашыць пытанні, звязаныя з эканамічным ростам і паляпшэннем сітуацыі, праз увядзенне расійскага рубля і больш глыбокую эканамічную інтэграцыю з Расіяй. “Гэта магчыма толькі праз адкрыццё грамадства, увядзенне большай празрыстасці ў дзеяннях урада і праз сапраўднае, а не ўяўнае супрацоўніцтва і кааперацыю з заходнімі і, перад усім, еўрапейскімі краінамі”, - адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ.

Як сказаў Аляксей Янукевіч, таксама разглядалася сітуацыя з гвалтоўным прызывам у войска і перапісваннем дыягназаў сябрам Партыі БНФ, у тым ліку і сябру Сойму Франаку Вячорку, у звязку з чым была прынята адмысловая заява.

Новы кіраўнік

Як паведаміў Аляксей Янукевіч, падчас працэсу вызначэння прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты на наступных выбарах ад Партыі БНФ, старшыня партыі Лявон Баршчэўскі пойдзе ў адстаўку, і будзе прызначаны выканаўца абавязкаў кіраўніка партыі, які будзе ажыццяўляць аператыўнае кіраванне структурамі партыі і вызначэннем яе палітыкі. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW