1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лідэры АДС сустрэліся з амбасадарамі краінаў Еўразвязу

16 сентября 2008 г.

16 верасня ў Мінску адбылася сустрэча лідэраў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў з пасламі дзяржаваў-удзельніц Еўрапейскага звязу.

Фото: AP

У Мінску 16 верасня адбылася сустрэча лідэраў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў з пасламі дзяржаваў-удзельніц Еўрапейскага звязу.

З беларускага боку ў размове ўзялі ўдзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і каардынатар кампаніі "За свабодныя выбары", намеснік кіраўніка руху "За свабоду" Віктар Карняенка.

"Размова ішла амаль паўтары гадзіны, была канструктыўная, канкрэтная, яна датычылася выбарчай кампаніі, перспектываў развіцця ўзаемаадносінаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам. Мы заявілі, што не прызнаем выбарчую кампанію справядлівай і легітымнай, для гэтага ў нас ёсць і палітычныя, і юрыдычныя падставы, і пра тое, што на апошнім этапе мы сканцэнтруем нашы намаганні, каб атрымаць доступ да падліку галасоў, і на прад’яўленні фактаў фальсіфікацыі волевыяўлення людзей", - паведаміў дзейны старшыня прэзідыюма палітрады АДС Анатоль Лябедзька.

Як адзначыў палітык, да ведама заходніх дыпламатаў было даведзена агульнае стаўленне да пытання парламенцкіх выбараў у Беларусі ўсіх суб’ектаў кааліцыі АДС.

"У нас ёсць супольная пазіцыя, яна зафіксавана пісьмова: акрамя рашэння прэзідыюма, ёсць яшчэ адзін дакумент, дзе стаяць подпісы сустаршынь АДС, а таксама Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча. У гэты час Мілінкевіч знаходзіцца ў Берліне, Казулін – у Бруселі, а потым будзе ў Вашынгтоне, а мы тут у Мінску – мы агучваем адну і тую ж пазіцыю, і гэта вельмі важна. Ці дойдзе яна да ўрадаў, парламентаў, мы паглядзім крышку пазней, калі будзе дадзена ацэнка выбарчай кампаніі, і пасля таго, як будуць развівацца стасункі паміж Беларуссю і Еўразвязам, іншымі міжнароднымі інстытуцыямі пасля 28 верасня". (гк)

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW