1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лідэры "Маладога фронту" аштрафаваныя на вялікія сумы

13 февраля 2009 г.

Да буйных штрафаў асуджаныя ў пятніцу лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Мікалай Дземідзенка за ўдзел у акцыі салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі экс-прадпрымальнікамі.

Фота з архіву
Фота з архівуФото: RIA Novosti

У пятніцу суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў лідэра "Маладога фронта" Зміцера Дашкевіча да штрафу ў 40 базавых велічынь (каля 400 еўра), а актывіста гэтай арганізацыі Мікалая Дземідзенку аштрафаваў на 35 базавых велічынь (каля 350 еўра) за ўдзел у пікеце, які адбыўся напярэдадні ля следчага ізалятара Міністэрства ўнутраных справаў на вуліцы Валадарскага ў беларускай сталіцы.

Як паведаміў Deutsche Welle старшыня "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч, у чацвер увечары пятнаццаць маладафронтаўцаў выйшлі да СІЗА з партрэтамі затрыманых 8 лютага ў Ваўкавыску былых прадпрымальнікаў і палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава, а таксама іх калегі Уладзіміра Асіпенкі. Па словах Зміцера Дашкевіча, моладзевыя актывісты "такім чынам выказвалі салідарнасць з гэтымі людзьмі, якія ўжо адбывалі прысуды па палітычных матывах".

"Малады фронт" звярнуўся ў "Міжнародную амністыю" з просьбай прызнаць гэтых людзей вязнымі сумлення, таму мы распачалі такую кампанію, у межах якой будзе арганізаваны шэраг мерапрыемстваў па салідарнасці з палітзняволенымі", - паведаміў Зміцер Дашкевіч.

Затрыманні і суд

Паводле словаў лідэра "МФ", яго і Мікалая Дземідзенку затрымлівалі супрацоўнікі Службы аховы прэзідэнта, сілавікі доўга вырашалі, што рабіць з затрыманымі, вазілі іх з Гарадскога аддзела міліцыі ў раённы аддзел, а потым у тры гадзіны ночы даставілі іх у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на сталічнай вуліцы Акрэсціна. У пятніцу над маладзёнамі адбыўся суд, які скончыўся буйнымі штрафамі – актывістаў асудзілі паводле артыкула 23 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

"Відавочна, улады пасля доўгіх нарадаў вырашылі спусціць гэтую справу "на тармазах", таму яна скончылася не артыштам, а грашовымі спагнаннямі", - падсумаваў Зміцер Дашкевіч. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW