1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Маладафронтаўцы пакідаюць Еўрапейскую кааліцыю. Часова.

Генадзь Канстанцінаў25 июля 2008 г.

"Малады Фронт" паведаміў пра выхад з Еўрапейская кааліцыі. Абвяргаючы чуткі пра чарговы раскол у стане дэмакратаў, абодва бакі заявілі пра вяртанне гэтай моладзевай арганізацыі ў каліцыю пасля парламенцкіх выбараў.

лідэр маладафронтаўцаў Зміцер ДашкевічФото: AP

У свой час "Малады фронт" пакінуў кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сілаў менавіта з тае прычыны, што абвесціў кампанію байкоту восеньскіх выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, адрозна ад іншых удзельнікаў АДС, аднак да апошняга заставаўся ў складзе Еўрапейскае кааліцыі. Чаму гэтая моладзевая арганізацыя цяпер вырашыла пакінуць і гэтую суполку дэмакратычных структураў, распавёў лідэр маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч.

"Малады Фронт" праводзіць кампанію байкоту, Еўрапейская ж кааліцыя актыўна завязаная на выбарчым працэсе, і каб не блытаць гэтыя стратэгіі і даць большае разуменне, большую справаздачу сваім актывістам у нашых дзеяннях і планах, мы прынялі такое рашэнне – прыпыніць на час выбарчае кампаніі сваё сяброўства ў Еўрапейскай кааліцыі".

Па словах Зміцера Дашкевіча, "Малады Фронт" і іншыя суб’екты Еўрапейскай кааліцыі цудоўна разумеюць, што выбараў не будзе, і, прынамсі, кандыдаты ад Еўрапейскай кааліцыі, якія балатуюцца, збіраюцца здымацца за пэўны час да дня галасавання. "І гэта ўжо ёсць пэўным прагрэсам, тэмаю, па якой мы можам супрацоўнічаць, каб разам працаваць над актывізацыяй беларускіх грамадзянаў і вывадам іх на Плошчу Каліноўскага ў дзень галасавання для абароны свайго голасу, свайго права выбару ў будучыні".

Разыходжанняў няма

Зміцер Дашкевіч абверг чуткі пра ідэйныя разыходжанні з Еўрапейскай кааліцыяй: "Мы адзначаем, што Еўрапейская кааліцыя – гэта хаўрус найбольш ідэйных дэмакратычных арганізацыяў, арганізацыяў, найбольш вольных у прыняцці сваіх рашэнняў, і таму мы плануем супрацоўнічаць з імі і надалей пасля заканчэння парламенцкіх выбараў".

Каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч адзначыў, што такі крок "Маладога Фронту" быў узгоднены загадзя, і гэтай арганізацыі ў рамках адзінай стратэгіі надаецца роля аказання ўціску на ўлады пагрозаю байкоту і масавых акцыяў, каб прымусць уладу змяніць правілы гульні і правядзення выбарчых кампаніяў.

"Але нягледзячы на гэта, раздаецца крытыка і ў бок "Маладога Фронту", і Еўрапейскай кааліцыі, што, маўляў, яго дзеянні супярэчаць дзеянням усёй Еўрапейскай кааліцыі. Тыму і прынялі такое рашэнне, каб яны часова прыпынілі свой удзел у працы Еўрапейскае кааліцыі да выбарчай кампаніі".

Кіраўнік "Народнай грамады" падкрэсліў, што маладафронтаўцы будуць запрошаныя на паседжанні кааліцыі ў якасці назіральнікаў з правам дарадчага голасу, каб яны не гублялі сувязі і прысутнічалі пры прыняцці рашэнняў: "Мы застаемся саюзнікамі, мы з вялікай павагай ставімся да "Маладога Фронту" і лічым яго сапраўды адзінай моладзевай арганізацыяй агульнанацыянальнага маштабу".

Прапанова супрацы

Тым часам, па словах Міколы Статкевіча, ужо зарэгістраваныя больш за 40 ініцятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты парламента прадстаўнікоў Еўрапейскае кааліцыі.

Пакуль у кааліцыянтаў няма істотных прэтэнзіяў па рэгістрацыі ініцыятыўных груп, хаця маюць месца дробныя перашкоды, а таксама ўціск на асобных патэнцыйных сяброў ініцыятыўных груп.

Тым часам на сваім паседжанні ў пятніцу кіраўніцтва Еўрапейскай кааліцыі прыняла і накіравала лідэрам Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў праект пагаднення аб каардынацыі дзейнасці дэмакратычных кандыдатаў пад час выбарчае кампаніі, у якой, да пыркладу, прапануецца недапушчэнне крытычных выказванняў паміж сабой і недазвол такіх выказванняў сябрамі іх каманд, сумеснае змаганне супраць фальсіфікацыяў, сумесная арганізацыя назірання за галасаваннем і падлікам галасоў у сваёй акрузе. У выпадку другога туру галасавання прапануецца публічны выступ дэмакратычных кандыдатаў на падтрымку таго з іх, хто выйшаў у другі тур, і сумесны працяг назірання за выбарамі.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW