1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Малады Фронт” судзіцца з сталічнай вертыкаллю

6 августа 2008 г.

Найбуйнейшая апазіцыйная моладзевая арганізацыя Беларусі – “Малады Фронт” падае ў суд на Мінгарвыканкам, які перашкаджае правядзенню ўстаноўчага з’езду гэтага ўжо зарэгістраванага ў Чэхіі аб’яднання.

Фото: DW/Gennadij Konstantinov

Узімку бягучага году маладафронтаўцы спрабавалі правесці рэгістрацыйны форум у прыватнай хаце непадалёк Мінску, аднак дэлегаты з усёй краіны былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў з надуманых прычынаў. Чарговая спроба “Маладога Фронту” легалізаваць сваю дзейнасць зноў сутыкаецца са штучнымі перашкодамі, стваранымі выканаўчай уладаю. Лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч патлумачыў DW-RADIO прычыны звароту ў судовую інстанцыю:

“Наш намер падаць у суд на Мінгарвыканкам абумоўлены тым, што ўлада не прыкладае ніякіх намаганняў, каб дапамагчы нам у рэгістрацыі “Маладога Фронту”, да чаго Мінгарвыканкам абавязвае закон. Некалькі месяцаў таму мы падалі блізу трыццаці заявак у мінскія памяшканні на правядзенне рэгістрацыйнага з’езду, і адусюль нам прыйшлі адмовы альбо ўвогуле не прыйшлі адказы. Потым мы звярнуліся ў Мінгарвыканкам з просьбаю альбо паспрыяць нам у знаходжанні памяшкання, альбо санкцыянаваць правядзенне рэгістрацыйнага з’езду на Плошчы Кастуся Каліноўскага. Мінгарвыканкам нам проста забараніў праводзіць рэгістрацыйны з’езд на Плошчы Каліноўскага, не прапануючы ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў. Нам яшчэ прыгразілі: калі вы туды сунецеся, то будзеце “зачышчаныя”. Таму мы будзем і надалей спрабаваць выкарыстоўваць усе законныя магчымасці, каб зарэгістраваць “Малады Фронт”, пазбегнуўшы такім чынам хаця б крымінальнага пераследу па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу”.

Па словах Зміцера Дашкевіча, ачоленая ім арганізацыя будзе цывілізаванымі метадамі дабівацца атрымання легальнага статусу на тэрыторыі Беларусі:

“Пакуль што мы будзем спрабаваць уздзейнічаць на ўладу юрыдычнымі механізмамі. Безумоўна, мы з’яўляемся рэалістамі, і для нас відавочна, што ў краіне, дзе прэзідэнт заяўляе, што мы, маўляў, не дапусцім існавання “Маладога Фронту”, наўрад ці нас зарэгіструюць. Тым не менш, мы сваімі спробамі да законнай дзейнасці дэманструем беларускаму грамадству, усім нармальным людзям, хто такая ўлада і якія яна робіць крокі, каб пераследаваць іншадумства, і хто такія мы – з меркавання ўлады, беззаконнікі, якія самі не жадаюць рэгістравацца”.

Кіраўнік “Маладога Фронту” выказаў спадзяванне, што правесці ўстаноўчы з’езд арганізацыі атрымаецца яшчэ сёлета.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW