МЗС Нямеччыны асудзіла чыненне перашкод для беларускай апазіцыі ў перадвыбарчай барацьбе
17 марта 2006 г.Реклама
У заяве выказваецца занепакоеннасць з-за пачашчэння арыштаў прадстаўнікоў апазіцыі, што парушае умовы свабодных і сумленных выбараў. Па словах кіраўніка нямецкага знешнепалітычнага ведамства Франка-Вальтэра Штайнмайера, Берлін патрабуе тэрмінова забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Ён падкрэслівае, што адмова беларускіх уладаў у выдачы візаў шэрагу назіральнікаў АБСЕ ставіць пад пагрозу правамерную хаду выбараў." Паводле міністра, за заклікам і патрабаваннямі Еўразвязу не стаіць навязванне ўласных інтарэсаў. «Беларусь як сябра ААН і АБСЕ добраахвотна прыняла на сябе абавязанні адпавядаць пэўным прынцыпам», - падкрэсліў міністар замежных справаў Нямеччыны.