Мітынг у Берасці забаронены
27 июля 2006 г.Берасцейскія ўлады забаранілі мітынг “За свабоду! За незалежнасць!”, які мусіў адбыцца 27 ліпеня з нагоды прыняцця Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларусі. Спачатку Берасцейскі гарвыканкам дазволіў мерапрыемства на стадыёне “Будаўнік”. Аднак 25 ліпеня ўвечары арганізатараў выклікалі ва Ўпраўленне ўнутраных справаў Берасцейскага аблвыканкаму, дзе адмовілі ў правядзенні мітынгу. Улады патлумачылі гэта тым, што напярэдадні ў горадзе распаўсюджваліся ўлёткі з заклікам супраць дзейнага ладу. Пры гэтым улёткі былі падпісаныя “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Берасця”, хаця такой арганізацыі ў вобласці не зарэгістравана. Паводле ж старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча, асноўнай прычынай адмовы паўстаў планаваны ўдзел у мітынгу аднаго з лідэраў дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.