1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Першая Ассамблея няўрадавых арганізацый за пяць год

25 февраля 2009 г.

Больш за 200 прадстаўнікоў недзяржаўных структур Беларусі і больш за 50 замежных гасцей возьмуць удзел у Асамблеі няўрадавых арганізацый, якая пройдзе 6-7 сакавіка ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау.

Фота з архіву
Фота з архівуФото: AP

6-7 сакавіка ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Рау пройдзе першая за пяць апошніх год Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятываў, у якой плануюць узяць удзел больш за 200 прадстаўнікоў недзяржаўных структур Беларусі, а таксама больш за паўсотні іх калег з блізкага і далёкага замежжа. Удзельнікі форума абмяркуюць актуальны стан "трэцяга сектара" у Беларусі і перспектывы дзейнасці НДА.

Па словах аднаго з арганізатараў Асамблеі, кіраўніка аб’яднання "Дыярыюш" Вацлава Арэшкі, цяперашні форум будзе адным з самых важных за ўвесь час існавання Асамблеі няўрадавых арганізацый. "Мы бачым, што свет і беларуская рэчаіснасць пачынаюць змяняцца дастаткова хутка, і як мы будзем сябе паводзіць, чым мы будзем у час зменаў, які надыходзіць, - вельмі важна даць адказы на гэтыя патынні", - сказаў Вацлаў Арэшка.

Праблемы замежнікаў

Як паведаміў яшчэ адзін арганізатар Асамблеі, кіраўнік Цэнтра "Супольнасць" Сяргей Мацкевіч, двум замежным гасцям, запрошаным на Асамблею, - прадстаўніку Кіеўскага нацыянальна-дэмакратычнага інстытута Дэвіду Гамільтану і прадстаўніцы варшаўскага Фонду Стэфана Баторыя Агнежцы Камароўскай - ужо адмоўлена ў беларускіх візах. "На жаль, у нашых спецслужб па-ранейшаму існуюць спісы замежнікаў, якія супрацоўнічаюць з грамадскімі арганізацыямі Беларусі", - адзначыў Мацкевіч. Паводле яго словаў, ёсць яшчэ пяць чалавек, якія пакуль не могуць атрымаць беларускія візы, таму спіс замежнікаў, якія не патрапяць на Асамблею, можа павялічыцца. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW