1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Праваабарончы тыдзень з надзеяй на "Усходняе партнёрства"

10 апреля 2009 г.

Пракуратура адмовіла актывістам у абароне іх правоў, "палітычны прызыўнік" рыхтуецца да суда, а Еўропа спадзяецца на хуткае паляпшэнне сітуацыі з грамадзянскімі правамі ў Беларусі.

Фота з архіву

Прэм’ер-міністр Брандэнбурга Маціяс Плацэк у ходзе свайго візіту ў Мінск выказаў надзею на хуткае паляпшэнне сітуацыі з палітычнымі і грамадзянскімі правамі ў Беларусі. Між тым, беларуская пракуратура адмовіла актывістам у абароне іх правоў, а "палітычны прызыўнік" Зміцер Федарук рыхтуецца да суда.

Набліжэнне да еўрапейскіх каштоўнасцяў

6 красавіка прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціяс Плацэк выказаўся наконт сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі, а таксама сітуацыі са СМІ ў Беларусі.

Плацэк заявіў, што інакш уяўляе сабе шматпартыйную дэмакратыю, чым тая, што існуе ў Беларусі. Што тычыцца СМІ, германскі палітык адзначыў пэўны прагрэс параўнальна з той сітуацыяй, якая мела месца два гады назад. Аднак палітык падкрэсліў, што гэта не той узровень дэмакратыі, які ён мог бы пажадаць.

Акцыя падтрымкі беларускай апазіцыі ў ВільнеФото: Valery RUSELIK / www.humanrightshouse.org

Па словах прэм’ер-міністра зямлі Брадэнбург, свабода палітычных партыяў і свабода СМІ дастаткова моцна ўплываюць і на правядзенне выбараў, але калі партыі не могуць разгарнуцца, і калі медыйная супольнасць мае абмежаваную прастору дзейнасці, то і выбары не могуць адбывацца свабодна, пра што пасля мінулай парламенцкай кампаніі ў Беларусі адкрыта заявіла АБСЕ. "Але і ў гэтай галіне ідзе пэўнае набліжэнне да еўрапейскіх каштоўнасцяў, і гэта варта адзначыць", - сказаў Маціяс Плацэк і паведаміў, што збіраецца наведаць Беларусь ізноў.

Спадар Плацэк выказаў спадзяванне, што да яго наступнага прыезду сітуацыя істотна палепшыцца, і на гэта павінен паўплываць удзел Беларусі ў праграме "Усходняе партнёрства" Еўрапейскага Звязу.

Каго абараняе міліцыя?

Пракуратура Савецкага раёна Мінска адмоўна адказала на супольную заяву актывістаў "Маладога фронту" Зміцера Дашкевіча, Паўла Кур'яновіча, Вадзіма Ханяўкі і Міколы Дземідзенкі аб узбуджэнні крымінальнай справы за іх збіццё супрацоўнікамі міліцыі пад час акцыі 14 лютага ў цэнтры сталіцы. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлуна "за адсутнасьцю грамадска-небяспечнага дзеяння" з боку спецназаўцаў.

Маціяс ПлацэкФото: AP

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч не можа прыгадаць выпадкаў, калі б дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі былі прызнаныя незаконнымі ці перавышаючымі службовыя абавязкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Што датычыцца канкрэтна акцыі 14-га лютага, то па словах юрыста, яна насіла выразна мірны характар, і выкарыстанне фізічнае сілы і спецсродкаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў было яўна неадэкватным. "На жаль, пракуратура ў нас не стаіць на абароне інтарэсаў канкрэтных грамадзянаў", - адзначыў Валянцін Стэфановіч.

Моладзевыя актывісты маюць намер абскардзіць адмову пракуратуры Савецкага раёна ў пракуратуры горада Мінска.

Яшчэ адна спроба абароны правоў

15 красавіка ў судзе Першамайскага раёна сталіцы пачнецца разгляд скаргі актывіста "Маладога фронту" Зміцера Федарука на незаконныя дзеянні прызыўной і медычнай камісіяў. Зміцера, нагадаем, праваабаронцы лічаць "палітычным прызыўніком".

Маладзён падаваў скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў ваенкамата, якія гвалтоўна ўтрымлівалі яго ў камісарыяце, а пасля адвезлі ў вайсковую частку, а таксама на дзеянні медыкаў, што не правялі належны агляд юнака.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Віктар Агаеў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW