1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека: агляд тыдня

30 октября 2009 г.

Праваабаронцы інфармуюць ААН пра разгон вулічных акцый у Беларусі, затрыманы праціўнікі будаўніцтва беларускай АЭС, а лідэра руху "Маладая Беларусь" могуць прызваць у войска.

Молоток судьи на столе
Фото: picture-alliance/ dpa

Беларускія і замежныя правабаронцы накіравалі ў ААН інфармацыю пра вераснёўскія разгоны мірных акцый у Мінску, лідэр "Маладой Беларусі" можа быць прызваны ў войска, як кажуць праваабаронцы, па палітычных матавах, у Магілёве былі затрыманы актывісты за пікет супраць будыўніцтва ў краіне атамнай электрастанцыі,

Правабаронцы інфармуюць ААН

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) сумесна з правабарончым цэнтрам "Вясна" падрыхтавалі і накіравалі паведамленне спецрэпарцёру Камітэта па катаваннях і іншых жорсткіх відах абыходжання ААН Манфрэду Новаку. Паведамленне тычыцца падзеяў, звязаных з разгонам мірных акцымі ў верасні ў Мінску. Да паведамлення дададзены скаргі пацярпелых ад дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Праваабаронцы паведамляюць, што на працягу апошніх некалькіх гадоў органы пракуратуры Беларусі не давалі належнай прававой ацэнкі і адмаўлялі ва ўзбуджэнні крымінальных спраў ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія, кажуць праваабаронцы, перавышалі свае паўнамоцтвы ў адносінах да затрыманых удзельнікаў палітычных маніфестацый. Зараз праваабаронцы спадзяюцца, што гэтыя факты не застануцца па-за ўвагай не толькі міжнародных арганізацый, але і органаў пракуратуры краіны.

Акцыя пратэсту у МінскеФото: AP

Супраць АЭС? У пастарунак!

Моладзевых актывістаў Аксану Самойлаву і Паўла Варашылава затрымалі ў Магілёве, дзе яны праводзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Актывісты стаялі з транспарантам "Ты хочаш паўтарэння гэтага?", на якім былі ілюстрацыі пра наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У выніку маладзёнаў затрымаў нарад міліцыянтаў.

Новы палітпрызыўнік?

На імя лідэра руху "Маладая Беларусь" Артура Фінькевіча прыйшла позва з’явіцца ў ваенкамат на мерапрыемствы прызыву.

Трэба адзначыць, што Артур Фінькевіч мае дзве судзімасці: "за злоснае хуліганства", а таксама за "ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі". Па словах юрыста Валянціна Стэфановіча, ваенкаматы, згодна закона аб вайсковай службе, не маюць прызываць у войска грамадзян, якія маюць непагашаную судзімасць.

Іншая справа, адзначае правабаронца, што крымінальна-працэсуальны кодэкс прадугледжвае датэрміновае пагашэнне судзімасці, таму Стэфановіча б не здзівіла, калі б у дачыненні да Фінькевіча гэтая працэдура была выкарыстана менавіта з мэтай прызваць яго ў войска.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў, Мінск
Рэдактар: Марына Нікіціч

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW