1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека: вынікі тыдню

Vladimir Dorokhov3 апреля 2009 г.

Сярод галоўных падзеяў гэтага тыдню ў праваабарончай сферы можна вызначыць зварот маладафронтаўцаў ў пракуратуру, забарону пікету незалежных прафсаюзаў і аднаўленне на працы звольненай настаўніцы.

Фота з архіва: адна з акціяў беларуская апазіцыіФото: AP

Актывісты "Маладога фронта" патрабуюць ад пракуратуры расследаваць іх затрыманне ў Дзень волі, незалежныя прафсаюзы абураюцца дзеяннямі ўладаў, якія забараняюць пікетаванні, а несправядліва, по яе словах, звольненую настаўніцу аднавілі на працоўным месцы.

Несанкцынаваны парк

Гарадзенcкія ўлады не дазволілі суполцы прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці правесці пікет,запланаваны на 3 красавіка. У сувязі з адмовай Магілёўскага і Гомельскага гарвыканкамаў у рэгістрацыі прафсаюзных арганізацый актывісты шэрагу гарадоў краіны жадалі выказаць салідарнасьць сваім калегам, якім адмаўляюць у легалізацыі.

Гарадзенскія ўлады правядзенне пікета забаранілі, што па словах кіраўніка гарадской арганізацыі Святланы Драгалавай, з’яўляецца сведчаннем парушэння канстытуцыйнага права грамадзян на правядзенне сходаў.

Достатковай падставай для адмовы на думку чынавенства з’яўляецца тое, што абранае месца для правядзення пікета, парк Жылібера, не ўваходзіць у пералік месцаў, дазволеных уладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў. Аднак, такі адказ, па словах актывістаў, не адпавядае рэчаіснасці, пастановай гарвыканкама парк Жылібера ўнесены ў пералік месцаў, дазволеных для правядзення мітынгаў і пікетаў, таму кіраўніцтва прафсаюза не выключае, што будзе звяртацца ў суд.

Маладафронтаўцы патрабуюць праверку

Актывісты "Маладога фронту" Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі скаргу ў пракуратуру Фрунзенскага раёна Мінска з нагоды іх затрымання 25 сакавіка.

Нагадаем, што за некалькі гадзін да акцыі "Дзень волі" маладафронтаўцаў Насту Палажанку і Дзяніса Карнова затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Маладзёнаў вывезлі за межы Мінску і высадзілі ў лесе. Да таго ж, Дзяніса Карнова збівалі.

Фото: AP

У скарзе маладафронтаўцы патрабуюць знайсці людзей, якія ўдзельнічалі ў беспадстаўным затрыманні, зладзіць праверку па названых фактах і даць прававую адзнаку дзеянням міліцыі.

Няма магчымасці сдаць іспыт

Маладафронтаўцу Івану Шылу адмовілі ў магчымасці даздаць школьны іспыт. Пра гэта паведамілі бацьку маладафронтаўца ў Генеральным штабе ўзброеных сілаў Беларусі і вайсковай часткі, дзе Іван праходзіць службу.

Юнака адлічылі са школы напярэдадні апошняга іспыта і цяпер ён не можа здать гэты экзамен, каб атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі. Раней вайсковае кіраўніцтва абяцала адпусціць хлопца на тры дні ў Салігорск. Аднак цяпер прадстаўнікі генштабу пішуць, што гэта "не прадстаўляецца магчымым у адпаведнасці з заканадаўствам". Івана Шылу, як і некаторых іншых моладзевых актывістаў, гвалтоўна прызвалі ў войска.

Адгалоскі Дня волі

Як станоўчы момант можна назваць тое, што звольненую з філіі брытанскага адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” настаўніцу англійскае мовы Мар’яну Груздзіловіч аднавілі на працы.

31 сакавіка, калі жанчына прыйшла за канчатковым разлікам і за працоўнай кніжкай, галоўны бухгалтар азнаёміў яе з пастановай, паводле якой быў адменены папярэдні загад аб яе звальненні. Сама Мар’яна Груздзіловіч пакуль узяла час на роздум. Пакуль яна не прыняла рашэнне. З кіраўніцтвам кампаніі жанчына яшчэ не размаўляла і не ведае, што стала галоўнай прычынай такога рашэння.

Настаўніцу звольнілі 25 сакавіка за тое, што негатыўна адрэагавала на здзеклівую рэпліку адной з навучэнак, адносна тых, хто ўдзельнічае ў святкаванні Дня волі.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW