1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

17 июля 2009 г.

Еўразвяз зрабіў заяву па сітуацыі ў Беларусі. Праваахоўныя структуры ў Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці. Віцебскага праваабаронцу аштрафавалі на вялізную суму, а моладзевага актывіста выключылі з ВНУ.

Молоток судьи на столе
Фото: picture-alliance/ dpa

Еўразвяз сочыць за сітуацыяй ў Беларусі. 16 ліпеня ў сталіцы на акцыі салідарнасці міліціыя і АМАП гвалтоўна затрымалі больш за 50 чалавек, якія выказывалі сваю салідарнасць з новымі беларускімі палітвязнямі. Сярод затрыманых – карэспандэнт недзяржаўнай "БелГазеты". Пазней ўсіх затрыманых вызвалілі без складання пратаколаў.

У Віцебску суд пакараў вядомага праваабаронцу на велізарную суму. У Мінску з тэалагічнага інстытута Белдзяржуніверсітэта выключаны актывіст "Моладзі БНФ". А ў Вярхоўны суд паступіла чарговая скарга на дзеянні Міністэрства юстыцыі, якое не жадае рэгістраваць новую палітычную партыю дэмакратычнага кірунку.

Еўразвяз непакоіцца

Галоўнай падзеяй тыдня ў правабарончай сферы ёсць адмысловая заява Еўразвязу пра сітуацыю на Беларусі. Між іншым, ЕЗ выказаў занепакоенасць станам здароўя актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Аўтуховіча.

Зараз Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА №1 горада Мінска. Былому прадпрымальніку і яшчэ двум актывістам прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыску прад'яўленае абвінавачванне "у наўмысным знішчэнні ці пашкоджанні маёмасці". Праваабаронцы лічаць справу актывістаў палітычнай. Мікалай Аўтуховіч аб'яўляў у знак пратэсту галадоўку, якая доўжылася тры месяцы.

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" ужо прызнавала "вязнямі сумлення" Аўтуховіча і ягонага калегу Юрыя Лявонава пасля суда над імі ў 2006 годзе.

Суд над правабаронцам

Фото: DW

16 ліпеня суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Урбановіч пакарала вядомага мясцовага праваабаронцу Леаніда Свеціка штрафам у памеры больш за сем з паловай тысяч еўра. Суд абвінаваціў правабаронцу ў распальванні нацыянальнай і расавай варожасці і абавязаў Свеціка кампенсаваць маральную шкоду старшыні віцебскага філіяла афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнка ў памеры каля 250 еўра.

Тамара Краснова-Гусачэнка падавала ў суд грамадзянскі зыск, у якім заявіла, што, дасылаючы ёй лісты ад імя прафашыстоўскай арганізацыі "Русское национальное единство" (РНЕ), Леанід Свецік нібыта аказваў на яе маральны ўціск.

Супрацоўнікі міліцыі правялі дзевяцігадзінны ператрус у доме Свеціка, падчас якога супрацоўнікі КДБ вынялі ў яго кампутар, офіснае абсталяванне і друкаваныя праваабарочыя матэрыялы. Нагадаем, што ў 2006 і 2007 гадах Свецік сам аказваў юрыдычную дапамогу віцебскім актывістам, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад Віцебскай філіі рускай неанацысцкай арганізацыі РНЕ.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (МФПЧ) Алесь Бяляцкі лічыць, что прысуд Леаніду Свеціку мае яўна палітычны кантэкст. З другога боку Бяляцкага радуе, што Свецік застаўся на волі, улічваючы ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах.

Выключылі за палітычную дзейнасць

Актывіста моладзевага крыла Партыі БНФ Паўла Чудука адлічылі з другога курсу Тэалагічнага інстытута Белдзяржуніверсітэта (БДУ). Па словах сябра "Моладзі БНФ", непрыемнасці ў яго пачаліся пасля паездкі ў Швецыю ў якасці назіральніка за выбарамі ў Еўрапейскі парламент.

Пасля вяртання ў Мінск яго адразу выклікалі ў дэканат, дзе Паўлу паказалі фотаздымкі з сёлетняга "Чарнобыльскага шляху", у якім юнак браў удзел. На словах яму давялі, што немагчыма сумяшчаць сваю палітычную і грамадскую дзейнасць з навучаннем у Тэалагічным інстытуце.

Павал Чудук паведаміў, што выкладчыкі рэлігіязнаўства і нямецкай мовы не пагадзіліся паставіць яму залік, пасля чаго юнака і адлічылі з БДУ. Але раней у актывіста ніякіх праблем пры вывучэнні названых прадметаў не было, Павал Чудук паспяхова вучыўся на другім курсе.

Фото: AP

Зноў судзяцца з Мін'юстам

Аргкамітэт па стварэнню Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) накіраваў у Вярхоўны суд Беларусі скаргу, у якой апратэстоўвае пастанову Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі арганізацыі. Чыноўнікі міністэрства аргументавалі сваё рашэнне тым, што істотная колькасць заснавальнікаў партыі нібыта падалі пра сябе несапраўдныя звесткі.

Па словах юрыста аргкамітэту ПСП Сяргея Варанкевіча, многія актывісты арганізацыі былі вымушаны даваць тлумачэнні на працы і па месцах вучобы, чаму яны сталі заснавальнікамі партыі. На гэтую тэму з імі гутарылі прадстаўнікі адміністрацыі, а таксама сілавых структураў. Юрыст адзначае, что засталося нявысветленым, якім чынам гэтыя людзі атрымалі рэгістрацыйныя звесткі з Мін’юста. Па фактах сустрэч супрацоўнікаў сілавых структур з заснавальнікамі партыі яе кіраўніцтва накіравала скаргі ў Міністэрства юстыцыі і абласныя ўпраўленні юстыцыі.

Партыя свабоды і прагрэсу спрабуе зарэгістравацца з 2003 года. Апошні, чацвёрты па ліку ўстаноўчы сход адбыўся ў Магілёве 18 красавіка бягучага году. 17 траўня ў Міністэрства юстыцыі Беларусі былі пададзены дакументы на рэгістрацыю, паводле якіх заснавальнікамі арганізацыі выступілі 1011 чалавек. Для дзяржаўнай рэгістрацыі партыі патрабуецца адна тысяча заснавальнікаў.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў, Мінск
Рэдактар: Марына Нікіціч

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW