Рада Еўрапейскага Звязу асуджае пераслед праваабаронцаў
12 июня 2006 г.Реклама
Рада Еўрапейскага звязу ў панядзелак у Люксембрургу прыняла спецыяльны дакумент з асуджэннем пераследу праваабаронцаў у розных краінах свету. У прынятым дакуменце Рада Еўрапейскага Звязу ў агульных пытаннях і знешніх дачыненнях, у якую ўваходзяць міністры замежных справаў 25 краінаў Эўразвязу, “аддае даніну павагі абаронцам правоў чалавека і выказвае шчырае захапленне іх неацэнным унёскам у пашырэнне павагі да правоў чалавека ва ўсім свеце”. “Рада выказвае занепакоенасць у звязку з працягам пераследу, пагрозамі на адрас праваабаронцаў, а таксама рашуча асуджае забойствы абаронцаў правоў чалавека... Рада заклікае ўсе краіны забяспечыць ахову і бяспечныя ўмовы для дзейнасці праваабаронцаў...”, – гаворыцца ў дакуменце.