1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Рада ЗБС «Бацькаўшчына” вызначылася са з’ездам

19 ноября 2008 г.

У Мінску адбылося паседжанне Малой рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, на якім вызначана дата V з’езду ЗБС і тэмы, што маюць быць абмеркаваныя на форуме.

Фото: AP

Паседжанні Малой рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”праводзяцца двойчы на год – на пачатку і пры канцы году. Падрабязнасці DW-RADIO паведаміла старшыня Рады згуртавання Алена Макоўская:

“Гэта было першае паседжанне, прысвечанае менавіта V з’езду беларусаў свету, і папярэдне была вызначаная дата яго правядзення – 18-19 ліпеня 2009 году. Натуральна, яшчэ будуць праведзены кансультацыі з суполкамі беларускае дыяспары. Таксама былі вызначаныя некалькі тэмаў з’езду, якія будуць прапанаваныя Вялікай радзе. Патлумачу структуру: наша Вялікая рада складаецца з кіраўнікоў беларускіх арганізацыяў у замежжы, а таксама з сяброў арганізацыяў у Беларусі – усяго ў яе ўваходзяць 102 чалавекі. Вялікай радзе будуць прапанаваныя тэмы, якія прагучалі на Малой радзе, але ўсе яны звязаныя з той праблемай, якая сёння вельмі востра і актуальна стаіць у нашым беларускім грамадстве, - гэта тэма нацыянальнай і культурнай ідэнтыфікацыі беларусаў.

Нас найбольш непакоіць, што беларусы працягваюць выязджаць за мяжу, але ідзе вельмі вялікімі тэмпамі асіміляцыя, яны не далучаюцца да асяродкаў беларускае дыяспары, і Беларусь губляе вельмі моцна менавіта ад таго, што беларусы, якія выязджаюць за мяжу, слаба сябе ідэнтыфікуюць як беларусы, яны не з’яўляюцца носьбітамі беларускай культуры, не валодаюць мовай і гэтак далей. Таму тэма менавіта нацыянальнай і культурнай ідэнтыфікацыі, мы лічым, стаіць сёння вельмі востра”. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW