Сустаршыня «Маладога фронту» атрымаў 15 дзён адміністратыўнага арышту
18 мая 2006 г.Реклама
Сустаршыня незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч і яе актывіст Артур Фінькевіч атрымалі 15 дзён адміністратыўнага арышту. Пакаранне было вынесенае прысудам Маскоўскага раёну г.Мінску у сувязі з абвінавачваннем ў дробным хуліганстве на падставе сведчанняў затрымаўшых іх учора супрацоўнікаў міліцыі.