1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Таварыства беларускай мовы рыхтуецца да Х З’езду

Аляксандар Буракоў20 октября 2008 г.

У Магілёве прайшла гарадская справаздачна-выбарчая канферэнцыя ТБМ. Магілёўцы запатрабуюць сваёй прысутнасці ў рэспубліканскіх кіроўных органах ТБМ і будуць шчыльней працаваць з дзяржаўнымі структурамі.

Фото: picture-alliance / KPA/Wawrzyniak

Вёў канферэнцыю "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" самы сталы сябар арганізацыі Яраслаў Клімуць. Чалавек вельмі сціплы і тактоўны, ён дакладна сачыў за рэгламентам дый зводзіў да мінімуму самыя вострыя спрэчкі. Да такіх паводзінаў яго падштурхнуў жыццёвы досвед.

“Я ў арганізацыі ўжо 20 гадоў. Я ўваходзіў у аргкамітэт яшчэ ў 1989 годзе, калі ТБМ толькі стваралася. На сённяшні дзень справа ідзе не лягчэй, а нават ускладнілася. Тады, на пераломе канца 80-х, у грамадства была эйфарыя, людзі з любоўю і ахвотай прыходзілі да беларускасці, і верылі, што гэта перспектыва. А потым усё змянілася не ў лепшы бок”, - распавядае Яраслаў Клімуць.

Юрыдычны адрас – самая галоўная праблема

Што азначаюць змены "не ў лепшы бок", распавёў зноў пераабраны на пасаду старшыні Магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў. “Па законе, каб афіцыйна зарэгістраваная грамаская арганізацыя існавала, у яе павінна быць асобнае памяшканне. Гэта па законе, які існуе для ўсіх арганізацый – ад БРСМ да ТБМ. Калі мы не знойдзем новае памяшканне, то нас могуць пазбавіць рэгістрацыі”.

Напрацягу ўсяго часу існавання Магілёўская суполка была зарэгістраваная ў МДУ імя А. Куляшова, аднак зараз адміністрацыя ўніверсітэта настроеная да арганізацыі не так прыхільна. Праблему з памяшканнем старшыня назваў самай галоўнай.

Магілёў на лідарскіх пазіцыях

Акрамя таго, гэтым разам магілёўцы раскрытыкавалі сталічныя структуры. Было, нават, прынятае прынцыповае рашэнне вылучыць Алега Дзьячкова ў рэспубліканскую Раду гэтага грамадскага аб’яднання. Адсутнасць магілёўцаў у кіруючых органах дэлегаты палічылі недапушчальнай. Сваю аргументацыю па гэтым пытанні прывёў рэдактар газеты ТБМ Аляксей Бацюкоў:

“Маніторынг трэба рабіць па справах. Магчыма, што недзе і ёсць арганізацыя, дзе запісана 400 чалавек, але адкуль яны бяруцца? Так, настаўніца беларускай мовы можа раздаць бланкі заяваў сваім вучням, якія каб не губляць з ёй добрыя адносіны запісваюцца, і суполка лічыцца самай масавай. Але па справах, па відах дзейнасці Магілёў на лідарскіх пазіцыях. У нас і свая газета, і свой сайт, і свая праграма дзеянняў”.

У ТБМ прыходзіць моладзь

Усяго ў гарадскую Раду магілёўцы абралі 9 чалавек – гэта ў два разы болей, чым тры гады таму, у арганізацыю пачала прыходзіць моладзь. Студэнтка 2-га курса МДУ Вольга Гаўрыленка не лічыць ТБМ арганізацыяй састарэлых выкладчыкаў і бачыць новыя падыходы ў працы.

“Пры ТБМ будзе адчыненая бібліятэка, у якой будуць сабраныя кнігі з подпісамі аўтараў дый знакамітых дзеячоў. Я буду ў ёй загадчыкам. Акрамя таго, я як студэнтка буду развіваць і студэнцкі рух”.

З мясцовымі ўладамі паразуменне ёсць

Па словах Алега Дзьячкова, праца за апошнія два гады паказвае, што з боку мясцовых ўладаў няма адмоўнага стаўлення да дзейнасці ТБМ. Больш за тое, некалькі разоў магілёўцы праводзілі імпрэзы пры падтрымцы гарвыканкама. У будучыні кіраўнік суполкі разлічвае на яшчэ большае паразуменне з чыноўнікамі дый спадзяецца на больш шчыльнае супрацоўніцтва.

“ТБМ – культурна-асьветніцкая арганізацыя, якая працуе паводле Статута і заканадаўства. Таму ніякіх прэтэнзій да нас пакуль няма. У выканкаме, каб нешта “прабіць”, то трэба, канечне, пабегаць па кабінетах, а так, там адэкватныя цалкам людзі, зацікаўленыя ў працы з ТБМ”, - сцвярджае Алег Дзьячкоў.

На заканчэнне застаецца дадаць, што Х З’езд ТБМ адбудзецца 26 кастрычніка ў Мінску.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW