1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Украіна не далучыцца да фінансавых і візавых санкцыяў ЗША і ЕЗ

23 июня 2006 г.

Украіна не збіраецца далучацца да фінансавых і візавых санкцыяў, уведзеных супраць Беларусі ЗША і ЕЗ. Як паведаміў міністр замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк, ягоная краіна не падзяляе думку пра тое, што санкцыі ў нейкай ступені дапамогуць народу Беларусі. Украіна лічыць, што неабходна працаваць з элементамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, але ў той жа час падтрымліваць стасункі з урадам дзяржавы. Барыс Тарасюк таксама зазначыў, што створаная 22 чэрвеня ва ўкраінскім Парламенце дэмакратычная кааліцыя ніякім чынам не паўплывае на знешнюю палітыку краіны, паколькі ейныя ўдзельнікі падцвердзілі асноўны знешнеэканамічны курс прэзідэнта.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW