1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Беларусі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

22 февраля 2009 г.

21 студзеня беларуская грамадскасць адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў сталічным Палацы мастацтваў адбылася ўрачыстасць, ладжаная Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Почти половина из всех языков мира - под угрозой исчезновения
Амаль палова з усіх моваў свету - пад пагрозай знікненняФото: picture-alliance/ dpa

У мінулую суботу, 21 студзеня, беларуская дэмакратычная грамадскасць адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францішка Скарыны з гэтай нагоды зладзіла ўрачысты сход у мінскім Палацы мастацтваў, на які прыйшлі вядомыя дзеячы беларускай культуры, навукоўцы, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Чаму 21 лютага?

Як распавяла прысутным старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ Алена Анісім, Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Гэты дзень адзначаецца з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Да таго ж, ЮНЭСКА мае намер стварыць сістэму прэвентыўнага маніторынгу, з дапамогай якога будзе адсочвацца стан моваў, што знаходзяцца пад пагрозаю знікнення.

Паводле словаў Алены Анісім, дзень святкавання быў абраны менавіта 21 лютага, таму што ў гэты дзень у 1952 годзе пад час вулічнай акцыі загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Усходняя частка гэтай краіны праз колькі год стала незалежнай дзяржавай Бангладэш, а самі загінулыя маладзёны былі прызнаныя пакутнікамі за родную мову.

"Мы ўжо ў дзесяты раз адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы, і мне хацелася б, каб кожны з нас зразумеў: мы ў свеце не адны, у многіх народаў ёсць праблемы, такія як у нас, але ўсе мы вучымся іх вырашаць", - падкрэсліла старшыня сталічнай арганізацыі ТБМ. Яна нагадала, што ўжо адбыўся першы этап нацыянальнай дыктоўкі на тэкст "Родная мова" паводле класіка Ўладзіміра Караткевіча, дзе ёсць "вельмі добрыя словы: мова – неўміручая".

Арганізатары акцыі "Беларуская дыктоўка" спадзяюцца на вялікую колькасць удзельнікаўФото: BilderBox

Згубім мову – згубім сябе

Адна з беларускіх журналістак, супрацоўніца незалежнай газеты "Народная воля" Святлана Кліменценка была ў гэты святочны дзень уганараваная дыпломам ТБМ "Рупліўцу беларускай мовы". "У нашай Беларусі, дзякуй Богу, нягледзячы на ўціск, на абразы, на неразуменне, вельмі многа сапраўдных цудоўных людзей, якія разумеюць, што згубіш мову – згубіш самога сябе, згубіш сваю Бацькаўшчыну", - мяркуе Святлана Кліменценка.

Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка адзначыў, што апошнімі гадамі памяншаецца колькасць навучэнцаў беларускіх школ. Па словах Лозкі, калі дзесяць год таму ў Мінскай вобласці ў першыя беларускія класы прымалася каля 80 адсоткаў вучняў, то цяпер гэтая колькасць скарацілася да 17 адсоткаў.

Яшчэ адным лаўрэатам дыплома "Рупліўцам беларускай мовы" ТБМ вызначыла Аляксея Караля - шэф-рэдактара незалежнай газеты "Новы час", якая днямі сталася таксама і лаўрэатам прэміі "Свабодная прэса Ўсходняй Еўропы" імя Герда Буцэрыюса. Паводле словаў Караля, пашырэнне ўжытку мовы тытульнай нацыі ў паўсядзённі і нават на дзяржаўных тэлеканалах сталася магчымым дзякуючы высілкам менавіта Таварыства беларускай мовы, якое робіць сталыя захады дзеля пашырэння беларускага моўнага арэалу.

Рупліўцы беларушчыны

Уладальнікамі дыпломаў "Рупліўцам беларускай мовы" сталі таксама лаўрэат міжнародных конкурсаў дакументальнага кіно рэжысёр і педагог Уладзімір Колас, літаратары і навукоўцы Мікола Савіцкі, Анатоль Грыцкевіч, Арсень Ліс, перакладчык Лявон Баршчэўскі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, кзёндз-магістр, пробашч мінскага касцёла святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк.

Асабліва ўганараваны за спрыянне развіццю і папулярызацыі беларускай мовы за межамі Беларусі амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, кіраўнік украінскага дыпламатычнага прадстаўніцітва Ігар Ліхавы, амбасадары Польшчы Герык Літвін і Літвы Эдмінас Багдонас.

Пры канцы імпрэзы адбыўся канцэрт беларускіх самадзейных выканаўцаў, а старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў нагадаў, што другі і трэці этапы нацыянальнай беларускай дыктоўкі адбудуцца 15 і 25 сакавіка.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW