1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Мінску абмеркавалі заканадаўства аб СМІ

4 февраля 2009 г.

У Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску прайшла дыскусія на тэму "Заканадаўства аб СМІ як чыннік развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы", якую зладзіла Міністэрства інфармацыі і Беларускі саюз журналістаў.

Фота з архіву
Фота з архівуФото: picture-alliance/ dpa

4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску прайшла дыскусія на тэму "Заканадаўства аб СМІ як чыннік развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы", арганізатарамі якой выступілі Міністэрства інфармацыі і Беларускі саюз журналістаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, аташэ прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Жанна Літвіна і іншыя зацікаўленыя асобы.

Удзельнікі "круглага стала" абмеркавалі міжнародны досвед заканадаўчага рэгулявання дзейнасці СМІ і пытанні самарэгулявання мас-медыя. Але асаблівая ўвага была нададзена новаму беларускаму Закону "Аб СМІ", які набудзе моц ужо 8 лютага, і які дэмакратычная грамадскасць ужо назвала "драконаўскім". Міжнародныя арганізацыі, у сваю чаргу, неаднаразова заклікалі беларускія ўлады прывесці гэты закон у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

"Надуманасць ажыятажу"

У сваім выступе першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч адзначыла "надуманасць і штучнасць ажыятажу вакол новага закона аб сродках масавай інфармацыі". Паводле словаў высокай чыноўніцы, "дзейны закон безнадзейна састарэў, а новы ні ў якой ступені не прыціскае правы журналіста, СМІ і беларускіх грамадзян".

Гаворачы пра новы закон, Наталля Пяткевіч, апроч іншага, адзначыла больш спрошчаную працэдуру рэгістрацыі СМІ, а таксама дадала, што закон мае на мэце грамадска-каардынацыйную раду, якая будзе праводзіць маніторынг атмасферы і настрояў у медыйнай грамадскасці Беларусі. Спадарыня Пяткевіч падкрэсліла, што новы закон не накіраваны на "зачыстку" медыйнай прасторы. Звяртаючыся да апанентаў новага закона, яна адзначыла: "Пачакайце, як кажуць, крытэрыям ісціны з’яўляецца практыка".

Наяўнасць прагрэсу

Намеснік кіраўніка дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс заявіў пра наяўнасць прагрэсу ў Беларусі ў пытаннях забеспячэння свабоды СМІ. Дыпламат патлумачыў, што Еўракамісія, у прыватнасці, вітае "канкрэтныя крокі па друку і распаўсюду газет "Наша ніва" і "Народная воля", якія знаходзяцца ў адкрытым продажы і даступныя па падпісцы".

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна ЛітвінаФото: AP

Што да пытанняў функцыянавання інтэрнет-СМІ ва ўмовах новага закону, то Яніс Айзсалніекс выказаў спадзяванне, што "прымяненне нацыянальных норм права не прывядзе да абмежавання дзейнасці інтэрнет-выданняў". Ён нагадаў, што Еўракамісія яшчэ раз ацэніць крокі кіраўніцтва Беларусі дачынна СМІ 13 красавіка, і патлумачыў, што ацэнка зробленых у краіне крокаў у гэтым кірунку адыграе істотную ролю ў прыпыненні абмежавальных захадаў Еўрапейскай камісіі ў адносінах да Беларусі".

У сваю чаргу, кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску амбасадар Ханс-Ёхен Шмідт выказаў задавальненне тым, якаю ўвагу надаюць у Беларусі пытанням развіцця СМІ. "Мы будзем з вялікай цікавасцю назіраць і спадзявацца, што сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі будуць развівацца", - адзначыў нямецкі дыпламат.

Кожны пры сваім

Незалежную журналісцкую супольнасць на "круглым стале" прадстаўлялі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і яе намеснік, юрыст Андрэй Бастунец. Паводле словаў Андрэя Бастунца, нічога прынцыпова новага пад час размовы яе ўдзельнікі не выказалі і не пачулі. "“Пазіцыі бакоў былі зразумелыя яшчэ да яе пачатку", - адзначыў юрыст.

Намеснік старшыні БАЖ звярнуў увагу на фразу, што распаўсюд СМІ - справа суб’ектаў гаспадарання. Такая жорсткая пазіцыя ўладаў на гэты конт не дадае яму аптымізму ў тым, што самыя жорсткія праблемы сённяшняга дня могуць быць вырашаны найбліжэйшым часам.

На думку Андрэя Бастунца, пакуль усе мерапрыемствы і заявы беларускіх уладаў скіраваныя пераважна на замежнага спажыўца. "Я думаю, што ўлады больш зацікаўлены ў стаўленні і ацэнках з боку Еўракамісіі і еўрапейскіх структур, чым у паляпшэнні сітуацыі з мас-медыя. Але час мяняецца, таму паглядзім, што будзе далей", - сказаў намеснік старшыні БАЖ.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW