У польскім Сейме створаная група салідарнасці з Беларуссю
26 января 2006 г.Реклама
У польскім Сейме створаная “Дэпутацкая група на карысць салідарнасці з Беларуссю”. Яе сябры –дэпутаты кіруючай партыі і апазыцыі – маюць намер актывізаваць працу польскага парламенту і парламентаў суседніх дэмакратычных краінаў у справе ціску на цяперашнія беларускія ўлады, каб яны паважалі правы грамадзянаў. Дэпутатская група на карысць салідарнасці з Беларуссю паўстала з ініцыятывы дэпутатаў буйнейшай апазiцыйнай фракцыі “Грамадзянская платформа” і дэпутатаў ад кіруючай партыі “Закон і справядлівасць”.