1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У праваабарончай сферы паслаблення не назіраецца

19 февраля 2009 г.

Выстаўленне абвінавачання фігурантам "Ваўкавыскай справы", а таксама хваробы моладзевых актывістаў хутка пасля іх аўральнага прызыву на вайсковую службу прыцягнулі найбольшую ўвагу праваабаронцаў на гэтым тыдні.

Фота з архівуФото: Illuscope

Апошнімі днямі найбольшую ўвагу грамадскасці, апроч візітаў у Беларусь высокапастаўленых заходніх эмісараў, прыцягнулі прад’яўленне абвінавачання арыштаваным 8 лютага фігуратнам так званай "Ваўкаквыскай справы", а таксама захворванні моладзевых актывістаў, тэрмінова прызваных на вайсковую службу пры канцы студзеня.

"Ваўкавыская справа"

Былым прадпрымальнікам з Ваўкавыску і адначасова нядаўнім вязням сумлення Мікалаю Аўтуховічу і Юрыю Лявонаву, а таксама іх калегу Уладзіміру Асіпенку, якія знаходзяцца ў мінскім следчым ізалятары, 18 лютага было прад’яўлена афіцыйнае абвінавачанне паводле некалькіх частак артыкула 218 Крымінальнага кодэкса – наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, якое пацягнула буйны ўрон. Усім тром былым бізнесоўцам інкрымінуюць падпал маёмасці службовых асоб Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобласці, які меў месца яшчэ ў 2005 годзе.

Варта адзначыць, што за гэтыя падпалы ўжо асуджаны людзі, якія зараз адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, а самі ўладальнікі знішчанай маёмасці не маюць ніякіх прэтэнзій да арыштаваных экс-прадпрымальнікаў. Правабаронцы заяўляюць пра палітычны характар справы, бо, напрыклад, Мікалай Аўтуховіч, былы воін-афганец, як і яшчэ паўсотні воінаў-інтэрнацыяналістаў, адмовіўся ад медаля да дваццацігодзя вываду савецкіх войскаў з Афганістану на знак пратэсту супраць зняважлівага стаўлення да ветэранаў баявых дзеянняў у мірны час з боку дзяржавы, якая пазбавіла іх ільгот.

У выпадку, калі справа дойдзе да суда і яе фігурантаў прызнаюць вінаватымі, ім можа пагражаць да 12 год пазбаўлення волі. Пра сітуацыю з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам прадстаўнікі дэмакратычнае супольнасці праінфармавалі высокапастаўленых еўрапейскіх чыноўнікаў, якія гэтымі днямі наведваюць Мінск.

Арышт фігуранта "Працэсу 14"

Фота з архіву. Акцыя маладзёвых актывістаўФото: AP

3 сакавіка ў Асіповічах пачнецца судовы працэс над кіраўніком мясцовай філіі "Маладога фронту" Арцёмам Дубскім – адным з фігурантаў нашумелага леташняга "Працэсу чатырнаццаці", затрыманым 13 лютага ў цягніку на беларуска-украінскай мяжы. Маладзёна абвінавачваюць у тым, што ён пакінуў Асіповічы пасля таго, як ужо быў асуджаны за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у студзені мінулага году да двух з паловай гадоў абмежавання волі па месцы жыхарства. З’ехаўшы з Беларусі, юнак парушыў артыкул 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Арцёму Дубскаму пагражае да трох год калоніі.

У войска з праблемамі са здароўем

Актывісты "Маладога фронту" Іван Шыла і Зміцер Федарук, а таксама лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка, якія, нягледзячы на праблемы са здароўем, аўральна былі прызваныя на тэрміновую вайсковую службу ў апошнія дні студзеня і, у выніку, адзін за адным апынуліся ў медычных установах.

У Зміцера Федарука зафіксавалі варыкознае расшырэнне вен, і яго 14 сакавіка чакае аперацыя. Нагледзячы на гэта, Федарука пакуль зноў вярнулі ў вайсковую частку. Івана Шылу адвезлі ў лякарню горада Лепеля з-за боляў у спіне, на якія юнак пакутаваў яшчэ да прызыву, але яму амаль месяц таму не далі да канца прайсці медычнае абследаванне, прызналі годным да службы і адправілі ў вайсковую частку.

А ў Франака Вячоркі пасля фізічных нагрузак у войску рэзка падвысіўся артэрыяльны ціск і пачаліся праблемы з сэрцам. Моладзевы актывіст жаліўся на такія праблемы апошнія тры гады, але, нягледзячы ні на што, быў таксама прызнаны годным да службы і адпраўлены ў войска. Тое, што адбылося з названымі моладзевымі актывістамі, праваабронцы назвалі "палітычным прызывам", супраць якога ўжо выступілі і некаторыя еўрапейскія арганізацыі і асобныя палітыкі.

Літасць выканкаму

У якасці пазітыву можна прывесці той факт, што аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" усё ж атрымалася знайсці вялікае памяшканне для правядзення ўстаноўчага з’езду арганізацыі. З дазволу сталічнага выканкаму гэтае мерапрыемства адбудзецца 28 лютага ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW

Другие публикации DW