Шаноўныя слухачы ў Беларусi!
З 3 кастрычнiка на радыё “Нямецкая хваля” выходзiць у эфiр праграма «Беларуская хронiка» працягласцю 15 хвiлiн.
“Беларуская хроніка” мае на мэце дапамагаць вам атрымлiваць iнфармацыю, якую вы не знойдзеце ў айчынных дзяржаўных сродках масавай iнфармацыi. Мы iмкнемся даваць аб’ектыўную карцiну жыцця. Мы таксама прадастаўляем вам магчымасць даведвацца пра тое, як насамрэч жывуць i пра што думаюць вашы заходнiя суседзі з Еўрапейскага Звяза. Гэтым мы дэкларуем, што народ Нямеччыны iмкнецца да мiру, узаемаразумення і супрацоўніцтва на кантыненце, якi не сканчаецца на ўсходняй мяжы Еўразвяза, а цягнецца да Уралу. Такiм чынам мы спадзяемся садзейнiчаць iнтэграцыі Еўропы.
«Беларуская хронiка» выходзiць у эфiр тры разы на дзень па буднях – з панядзелка па пятнiцу – у 18:30 па мiнскім часе на кароткiх хвалях 5980 кГц, 7145 кГц, 9715 кГц у дыяпазоне 31, 41 i 49 метраў, а таксама
на гукавым канале DW6 спадарожнікаў Hotbird6, Asiatat2, Intelsat 10-02. Паўтор праграмы ці яе абноўлены варыянт можна слухаць у 20:30 і 22:30 на гэтых самых хвалях.
Пiшыце нам:
belarussian@dw-world.de
Deutsche Welle
Kurt-Schumacher-Str. 3
D-53110 Bonn
Germany