“Amnesty International” у Празе патрабуе вызвалення ўсіх вязняў сумлення
27 апреля 2006 г.Реклама
Беларускае пасольства ў Празе не прыняло допіс прадстаўнікоў Чэскай філіі міжнароднай арганізацыі "Amnesty International" кіраўніцтву Беларусі. На адмову дыпламатаў ад асабістай сустрэчы праваабаронцы вырашылі адказаць разгортваннем палатак. У допісе прадстаўнікі арганізацыі патрабуюць захавання правоў чалавека у Беларусі, а таксама вызвалення ўсіх вязняў сумлення. Па словах прадстаўніка "Amnesty International" у Чэхіі Вацлава Млынарыка, арганізацыя хацела б бачыць нейкі сустрэчны жэст, нейкае імкненьне з боку беларускага кіраўніцтва выправіць гэтыя дзеянні, якія можна назваць злачынствам.