1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аўтар "Emigrant song": Беларусь зараз не месца, каб спяваць

5 июля 2023 г.

Беларускi музыка Сяргей Башлыкевіч, які жыве у Нідэрландах, стаў аўтарам самай гучнай "эмігранцкай" музычнай прэм’еры апошняга часу - песні, у якой тысячы беларусаў пазналі сябе. Iнтэрв’ю DW.

Сяргей Башлыкевіч
Сяргей Башлыкевіч зняў кліп на сваю першую "эмігранцкую песню" сам у АмстэрдамеФото: Privat

Сяргей Башлыкевіч пакінуў Беларусь у пачатку 2022 года, жыве і працуе ў Амстэрдаме. Але прызнаецца, што яму дагэтуль цяжка сказаць слова "эміграцыя" і прыняць, што больш проста так не паедзеш у Беларусь, нават каб даць там канцэрт яго гурта Leibonik. 

Яго кампазiцыя "Emigrant song" кранула тысячы беларусаў, якія пакінулі радзіму. "Першая песня з першага "эмігрантскага" альбома... Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду", - напісаў Сяргей пад вiдэа на Youtube.

Журналiстка DW Эмма Левашкевiч распытала Сяргея Башлыкевiча пра яго эмігранцкую долю, герояў "Песні эмігранта", стаўленне беларусаў за мяжой да музыкі і вобраз "вялікай панды" з песнi.

Ганю слова "эміграцыя" але, фактычна, гэта яна

DW: Калі я рыхтавалася да інтэрвью, знайшла відэа вашага выступу ў кастрычніку 2020 года ў Грушаўке. Я сама жыла там, вельмі прыемна было пабачыць, і дзякую за гэты выступ. Ведаю, што вы жылі ў "Каскадзе". Калі вы ў апошні раз вы былі дома?

Сяргей Башлыкевіч подчас iнтэрв’ю DWФото: Privat

Сяргей Башлыкевіч: У студзені 2022 году, з той пары не атрымлівалася вяртацца. Так, "Каскад" для мяне - гэта цёплыя ўспаміны ў плане суседзкага асяродку, было прыемна там жыць і да 2020 года, і пасля. Знаёміцца ў чэргах на выбарчы ўчастак, разам подпісы збіраць.

- Ваша эміграцыя была не палітычнай, так я разумею? Хутчэй працоўнай, бо вы працуеце ў IT у Нідэрландах? 

- Я не называю гэта эміграцыяй, ганю ад сябе гэта слова, але фактычна, канешне, вы правы. Працоўна-эканамічная (эміграцыя. - Рэд.) у першую чаргу, у плане кар’ернага развіцця. І сацыяльна-палітычная, таму што значная частка маіх сяброў з'ехала, сустрэчы мы ўжо праводзілі ў зуме. Ну і агульны жыццевы момант - мне і да 2020 году хацелася пажыць у іншай краіне. Я пераехаў арганічна, не так трагічна, як многія.

- Ваша сям’я пераехала з вамі? А сябры, напэўна, усё ж засталіся ў зуме, бо ў Нідэрландах не так шмат беларусаў?

- Так, я пераехаў з жонкай і коцікам. У мяне ёсць некалькі сяброў у Нідэрландах, яны пераехалі яшчэ ў 2014 годзе. Але асноўная маса беларусаў - у Польшчы,  Вільнюсе, так што сусрэчы па зуму працягнуліся.

- Вы шмат расказваеце ў інтэрвью пра Ашмяны, адкуль вы родам. Ці бачыце родных, сустракаеце землякоў? 

- Я калі ў Мінску жыў, шчыра кажучы, не часта бываў у Ашмянах… Але я адчуваю сувязь, застаюся "на хвалі". Мама і тата - мае правадыры ў свет навінаў Ашмяншчыны, я ў курсе, што адбываецца. Часам захожу на сайт "Ашмянскага весніка" паглядзець, што робіцца. Сачу патроху!

- І як там Ашмяны? 

- Як заўсёды. Што б не было, Ашмяны будуць стаяць як і стаялі, я ўпэўнены! 

Хацеў зрабіць упор не на панду, а на месца, "дзе лямпачка не гасне"

- Вы гралі ў "Што? Дзе? Калі?", займаліся музыкай, кікбоксінгам. Хобі засталіся ў Беларусі ці пераехалі з вамі? 

- Усё паехала са мной, бо гэта мая патрэба. Кікбоксінг і спорт дапамагаюць мне функцыянаваць, я пасля ранішняй тэніроўкі ці спарынга лепш саабражаю, безадносна ўдараў у галаву (смяецца. - Рэд.). Што датычыцца "ШДК", то, шчыра кажучы, апошнія 3-4 гады я амаль не гуляў. А музыка зараз - грунтоўная частка майго work-life balance.

- Вы казалі, што едзеце "на годзік" і кожныя паўгады будзеце вяртацца ў Беларусь. Калі вы зразумелі, што едзеце не на год і што ўжо не вярнуцца?

- Мне бачылася, што мая музыка можа жыць толькі ў Беларусі, што мне самому яна не будзе патрэбна за яе межамі. Гэта асноўнае, апроч сям’і, што мяне цягнула. Хацелася прыехаць, канцэрты граць, запісацца…  Гэты канцэпт змяніўся ў першыя дні вайны і потым узмацніўся. У бліжэйшы час Беларусь не месца, каб спяваць… Не хочацца казаць, што гэта нейкая выпаленая глеба. Жыццё працягваецца. Але ўмоў, каб туды прыжаць, менш.

- Вы думалi, запісваючы "Песню эмігранта", што гэта будзе хіт?

- Не, я ўсе свае песні люблю і лічу, што ўсе яны - ну, амаль усе - вартыя таго, каб называцца хітамі. Але я зразумеў, што ўсё гэта робіцца ў першую чаргу для мяне, каб закрыць маю ўнутраную патрэбу выказаць, што я адчуваю. Эгаістычна гучыць, хай даруць мае слухачы. Словы ў сацсетках - гэта кропля ў моры бездапаможных словаў і пастоў. А такі калямузычны фармат - тое, дзе я магу данесці патрэбны сэнс. Я адчуваю палёгку… Падзяліўся - і мяне адпускае.

- Вельмі кранальнае параўнанне ў канцы - "і вось я тут, як вялікая панда, спяваю мінорную песню эмігранта". Як вы яго знайшлі? 

- Я не шукаў... Песня пачыналася з таго, чым і пачынаеццца: "Скажы, Віталік?" - гэта зварот да майго сябра. Яна пісалася паступова, і напрыканцы я хацеў падсумаваць, знайсці нешта эмігранцкае, параўнаць. Яно проста прыйшло. Панды імпартуюцца па ўсяму свету, экспартуюцца з Кітая... Гэта цёплае параўнанне, але я хацеў бы зрабіць упор на асабістай частцы, на людзях і на тым, што ёсць месцы, "дзе лямпачка не гасне". 

- Гэта ўсё реальныя людзі ў песне? Калі я пачула пра Кацю з Лондона, то падумала пра баскетаблістку Кацярыну Сныціну. 

- Напэўна, для добрага эфекту не трэба каментаваць (смяецца. - Рэд.), але ўсё гэта людзі, з якімі я асабіста знаёмы. Са Сныцінай - не. Але кожны вольны думаць пра свайго чалавека. Гэта для мяне быў трошкі нечаканы эфект, што ў кожнага ёсць, пра каго падумаць - пра канкрэтнае імя ці нейкія сітуацыі.

Кліп зняў сам за паўтары гадзіны ў цэнтры Амстэрдаму

- Пра кліп спытаю. Дзяўчаты, якія даволі агреэсіўна ідуць праз натоўп, гэта інсцэніроўка ці проста вуліца Амстэрдама? 

- Усё было за паўтары гадзіны знята на вуліцы ў нядзелю вечарам. У мяне была зведзеная песня, амаль готовая. Я выйшаў з дому, пахадзіў па цэнтры - і адсняў. У сераду апублікаваў кліп. Я не бачыў, што там на фоне адбываецца, мне падавалася, што на мяне і ўвагі не звяртаюць! Проста абыходзяць. Я здымаў сам, са штатыва, і сам мантаваў. Толькі тады і разглядзеў, што там ёсць нейкія "фотабомбы"!

Амаль увесь матэрыял я ствараю дома, апроч басу і барабану, якія мне запісваўюць сябры выдалена. Do it yourself, у мяне падыход. Калі мне гэта не будзе патрэбна, то і нікому не будзе.

- Ці ёсць нейкі рост інтарэсу да беларускай музыкі сярод дыяспары?  

- Безумоўна, пасля 2020 года падрасла цікавасць да беларускай музыкі, мастацтва. Шмат беларусаў апынуліся за мяжой і адчулі патрэбу быць беларусамі, заставацца беларусамі. Адкрылі для сябе беларускую сцэну. Прыязджаем, напрыклад, у Кракаў, а там Nizkiz былі, "Рэлікт", Вольскі, NaviBand... Не ведаю, на колькі гэтага хопіць. Я трошкі песіміст (і спрабую з гэтым змагацца), баюся, што беларускасць будзе вымывацца, беларусы - растварацца...

- А здаецца, што вы аптыміст. Што дапамагае? Дайце нейкія парады! 

- Я б сказаў, што ў мяне падыход не аптымістычны, але пазітыўны. Баланс эмоцый... Зараз я сябе адчуваю больш песімістычна, шчыра кажучы, але пазітыўна даношу тое, што адчуваю (смяецца. - Рэд.). Вось такая камбінацыя.

Парады даваць складана, у кожнага павінен быць свой псіхатэрапеўт... Слухайце музыку, беларускую і розную, чытайце беларускія кнігі. Нават безадносна таго, што ствараецца зараз, у нас ёсць вельмі шмат створанага. Беларуская літаратура - гэта магутны волат, які працаваў, не дасягаючы нейкіх "тэлевізійных экранаў". Ёсць шмат усяго, каб чытаць, глядзець, разбірацца, вучыцца. Давайце!

- Калі будзе эмігранцкі альбом?

- Вось я з вамі размаўляю па лэптопу, і ён тут. У планах - да канца лета скончыць.

Глядзіце таксама:  

Белорусская группа NaviBand в Дюссельдорфе: репортаж DW

17:32

This browser does not support the video element.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW