Пасля пратэстаў 2020 года тутэйшая беларуская дыяспара зрабілася больш бачнай. Але насамрэч гісторыя беларусаў у Нямеччыне пачалася значна раней. Падчас вандроўкі па Мюнхене з дапамогай Алеся Чайчыца знайшлі сляды беларусаў з трох стагоддзяў - герб „Пагоня“, могілкі удзельнікаў Паўстання Каліноўскага, а таксама могілкі трох беларусаў, эвакуяваных у Нямеччыну ў 1944 годзе.