1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Ці павялічылася цікавасць беларусаў да мовы?

Таццяна Невядомская
12 июля 2021 г.

Як сёння працуюць грамадскія ініцыятывы і арганізацыі, якія займаюцца прасоўваннем беларускай мовы, і наколькі жыхароў краіны цікавіць моўнае пытанне - у DW.

Актывісты ТБМ падчас адной з паездак
Актывісты ТБМ падчас адной з паездакФото: Privat

Нягледзячы на грамадска-палітычны крызіс, які зацягнуўся ў краіне, і выпадкі моўнай дыскрымінацыі, цікавасць да беларускай мовы ўзрастае, упэўненыя актывісты грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў, якія займаюцца яе прасоўваннем. DW пагутарыла з імі.

Не толькі папулярызуюць мову, але і абараняюць правы палітвязняў

"Мова стала тым стрыжнем, які аб’яднаў габрэйскую нацыю і дазволіў ёй стварыць адну з самых развітых і трывалых дзяржаў. Калі ўзяць еўрапейскую гісторыю, цяжкасці перажывала чэшская нацыя, тым не менш былі людзі, якія здолелі пэўным чынам узяць адказнасць за развіццё свайго народу на грунце адраджэння чэшскай мовы, яе паступовага развіцця як самастойнай. І сёння пытанне развіцця чэшскай мовы не стаіць на парадку дня. Для мяне мова – той неабходны элемент, які мае ўсе магчымасці зацэментаваць і нашу нацыю", - упэўненая старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Таварыства існуе ўжо больш за 30 гадоў, працуе ў розных гарадах Беларусі, ТБМ выдае сваю газету "Наша слова", мінская гарадская арганізацыя заснавала газету "Новы час".

Алена Анісім і японка Сіёры Кіясава, якая вывучыла беларускую мову і стала сябрам ТБМФото: Privat

Анісім кажа сёння, што дзейнасць Таварыства не застаецца без пільнай увагі з боку "розных дзяржорганаў": "Нядаўна прагучаў першы званочак, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі атрымаў ліст ад Мінгарвыканкаму з просьбай прадставіць дакументы пра тое, ці існуе і ці дзейнічае арганізацыя. Думаю, гэта звязана з тым, што менавіта яна з’яўляецца заснавальнікам газеты "Новы час".

Таксама, па словах Алены Анісім, улады робяць усе магчымае, каб не ліцэнзаваць адукацыйную дзейнасць Універсітэту імя Ніла Гілевіча - ВНУ з беларускай мовай навучання, заснаванай таварыствам у 2018-м.  Але суразмоўца DW адзначае, што таварыства гатова адстойваць свае правы і правы сваіх сяброў, калі гаворка ідзе аб дыскрымінацыі па моўным прынцыпе.

“Напрыклад, мы звярнуліся ў Дэпартамент выканання пакаранняў, бо да нас дайшлі звесткі, што да сябра ТБМ Уладзіміра Цурпанава прымяняюцца розныя спагнанні выключна з той прычыны, што ён размаўляе па-беларуску. Мы пакуль не ведаем, што будзе, але мы дзейнічаем строга ў адпаведнасці з заканадаўствам, нам перасцерагацца ці баяцца не выпадае”, - кажа Алена Анісім. Па словах жонкі Уладзіміра Цурпанава Ірыны, яе мужа, прызнанага праваабаронцамі палітвязнем, у Магілёўскай турме № 4 двойчы каралі карцарам за тое, што ён размаўляў з ахоўнікамі па-беларуску.

"Нават у тых цяжкіх умовах людзі звяртаюцца да беларускай мовы, пачынаюць карыстацца ёю ва ўсіх сферах свайго жыцця", - кажа Алена Анісім.

"Ідзе асэнсаванне мовы як каштоўнасці"

"На нашую думку, цікавасць людзей да беларускай культуры і беларускай справы, безумоўна, вырасла. Ідзе асэнсаванне мовы як каштоўнасці ў людзей, якія раней пра гэта не задумваліся. Гэта заўважна па запытах і па інфармацыі, якую яны хочуць атрымліваць", - тлумачаць актывісты грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!". Яна была ініцыяваная ў 2008 годзе Міжнародным грамадскім аб’яднаннем "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы ў гасцях у ТБМФото: Privat

"Мы прасоўваем беларускую культуру, дзе мова – толькі адзін з кампанентаў. Мы імкнемся фармаваць цікавасць да нашай культуры і гісторыі. І робім гэта па-беларуску. Што тычыцца непасрэдна нашых мерапрыемстваў, то зараз у нас ідуць анлайны – канцэрты, дыскусіі, гутаркі, творчыя сустрэчы і чытанні для дзетак", - кажуць у "Будзьма беларусамі!"

Паступова павялічваецца колькасць бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці вучыліся на беларускай мове. Напрыклад, калі летась толькі адна сям’я падтрымала адкрыццё беларускага класа ў адной з вясковых школ, то мінулай вясной іх было ўжо сем, цяпер - каля 30.

Say.by – жывая платформа падтрымкі беларускай мовы

"Клас павінен быць адкрыты, калі ўлады не адменяць сваё рашэнне. Актывісты з Гародні робяць у грамадскім транспарце аб’явы з заклікам аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы і школы, а ў Магілёве беларускамоўная моладзь дамагаецца, каб адна з школ пастаянна набірала класы з беларускай мовай навучання", - дадае  Алена Анісім. Таксама яна звяртае ўвагу на тое, што  апошнім часам узнікае шмат ініцыятыў, розных кампаній, мэта якіх – падтрымаць беларускамоўных грамадзян, "заахвоціць людзей да роднага слова".

Адна з такіх кампаній праходзіць зараз. Say.by - платформа падтрымкі жывой беларускай мовы - ажыццяўляе праект "Мова прафесіі" па пашырэнні стасункаў на беларускай мове ў прафесійнай сферы. "Некалькі гадоў таму мы пачалі займацца пашырэннем выкарыстання жывой мовы. Мы збіралі інфармацыю пра кампаніі і арганізацыі, якія выкарыстоўваюць беларускую мову, каб можна было размясціць іх на мапе і чалавек мог знайсці найбліжэйшае месца, куды можна прыйсці і размаўляць па-беларуску, з дапамогай мабільнага дадатку ці праз сайт", - расказвае стваральнік Say.by Аляксандр Шастаковіч.

Паводле яго, праект "Мова прафесіі" - лагічны працяг такога распачынання – гэта аўтаматызаваны шлях навучання людзей размоўнай беларускай мове і павелічэння колькасці месцаў з падтрымкай роднай мовы. "Мы рыхтуем мабільны дадатак, размаўляючы з якім, выконваючы заданні, можна пазнаёміцца з прафесійнай лексікай у сваёй сферы. Адзін з этапаў – сабраць галасы беларусаў для актывізацыі тэхналогіі распазнавання маўлення, на што ўжо адгукнуліся тысячы людзей, якія агучваюць невялікія сказы на беларускай мове, слухаюць і правяраюць тое, што было начытанае іншымі людзьмі".

В Беларуси закрывают Институт Гёте и DAAD

02:32

This browser does not support the video element.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще
Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW