Лізавета Багушэўская родам з Мінска, з 2022 года беларуска навучаецца ў Мюнхенскай акадэміі выяўленчага мастацтва. У інтэрв’ю DW яна распавяла пра тое, чаму вырашыла маляваць беларускі кітч, чым яе здзіўляюць нямецкія студэнты, як яна забяспечвае сябе ў адным з самых дарагіх гарадоў Нямеччыны і якую першую сваю карціну прадала нямецкім пакупнікам.