Віталь Алексяёнак – адзін з самых паспяховых маладых дырыжораў Еўропы, лаўрэат прэстыжных конкурсаў у Нямеччыне і Італіі, дырэктар Kharkiv musik fest, родам з беларускага гораду Вілейка. У верасні ён быў дырыжорам праекту на Бэтховэнскім фестывалі ў Боне, над якім музыкі і спевакі з Беларусі, Нямеччыны і Украіны працавалі цягам аднаго года.