1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Што з Купалаўскім тэатрам і акторамі, якія з яго сышлі?

Таццяна Невядомская
20 августа 2021 г.

Год таму з Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы ў Мінску звольнілася амаль 60 супрацоўнікаў. DW даведалася, што з імі і з тэатрам цяпер.

Weißrussland | Anti-Regierungs-Proteste in Minsk
Фото: picture-alliance/dpa/V. Sharifulin

"Верым, што наш наступны сезон будзе запамінальным, прыемным і яркім. Да хуткай сустрэчы ў новай эпосе!" – так Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы закрываў свой 100 сезон у ліпені 2020. Праз некалькі тыдняў тэатр апынецца ў авангардзе беларускай рэвалюцыі і зменіцца назаўжды. 13 жніўня ў адказ на жорсткае падаўленне пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў калектыў тэатру часова прыпыніў паказы спектакляў. 200 супрацоўнікаў падпісалі зварот, у якім заклікалі пералічыць галасы на выбарах і спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян. Калектыў падтрымаў генеральны дырэктар Павел Латушка. 17 жніўня над Купалаўскім з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. На наступны дзень з Латушка датэрмінова скасавалі кантракт, супрацоўнікі выставілі ўладам ультыматум: вяртанне дырэктара або масавае звальненне. У канцы жніўня тэатр пакінулі амаль 60 чалавек, у тым ліку амаль усе акторы і мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін. Што зараз з адным з найстарэйшых тэатраў Беларусі? Дзе знайшлі сябе купалаўцы, якія падтрымалі пратэст? – у матэрыяле DW.

Фото: picture-alliance/dpa/V. Sharifulin

Што з афіцыйным Купалаўскім?

Пасля масавага звальнення супрацоўнікаў у жніўні 2020 ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы засталося 15 актораў. Тэатр быў зачынены да лістапада, пасля новае кіраўніцтва абʼявіла аб правядзенні кастынгу, у першую чаргу, запрашалі выпускнікоў тэатральных ВНУ. Са студзеня 2021 новым дырэктарам Купалаўскага стаў былы намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў. Спачатку года абноўлены склад тэатру паказаў прэмʼеру спектакля "Паўлінка".

Фото: privat

На яго рэпетыцыі пабываў Аляксандр Лукашэнка. На сустрэчы з акторамі ён заявіў, што не шкадуе пра тое, што адбылося ў Купалаўскім, і што дзякуючы гэтаму "абнавілася сапраўдная "кроў" тэатру". Падчас сустрэчы актрыса Вольга Няфёдава выказала Лукашэнка словы падтрымкі і асудзіла былых калег: "Мне сорамна за калег. Таму што разумееце, якая штука – бо справа глабальная, і радзіму ў падваротні прадаваць ніхто з нас не збіраўся. І вы ўзяліся за гэты аўтамат для таго, каб паказаць усім... прабачце, я плачу, але вы малайчына – таму што тут стаяла ўжо такая задача радзімы", – праслязілася Няфёдава. 1 ліпеня Вольга Няфёдава стала новым мастацкім кіраўніком Купалаўскага.

Сёння ў яго трупе крыху больш за 20 чалавек, у рэпертуары - 4 спектаклі. У канцы ліпеня адбылася прэмʼера – "Жаніцьба" паводле пʼесы Мікалая Гогаля. Яе паставіў малады беларускі рэжысёр Данііл Філіповіч.

"Новая трупа, якая іграе ў старым будынку"

"Сітуацыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы няпростая. Падзеі мінулага жніўня і сыход большай часткі трупы цалкам разбурылі ўзроставы баланс. З тэатру сышла ўся моладзь і акторы сярэдняга ўзросту, фактычна з мінулага складу засталіся людзі старэйшага пакалення. Узнікае праблема, якія спектаклі ставіць?", – каментуе беларускі тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч. Паводле яго слоў, для таго, каб хоць неяк вырашыць гэтае пытанне, тэатр увесь час арганізуе кастынгі і запрашае новых актораў. Але цяпер у Купалаўскі прыходзяць людзі, якіх ніхто не ведае, акрамя таго, амаль усім з іх менш за 30. У асноўным гэта студэнты, прычым не Акадэміі мастацтваў, дзе рыхтуюць актораў тэатру, а Ўніверсітэту культуры, які ў асноўным закрывае вакансіі культработнікаў.

Дзяніс МарціновічФото: privat

"Сёння цяжка сказаць, што будзе з тэатрам далей, але відавочна, што ў цэлым трупа не найвышэйшага ўзроўню, акрамя таго, сыход большасці актораў у жніўні 2020 разбурыў стогадовыя традыцыі Купалаўскага тэатру. Можна сказаць, што сёння гэта новая трупа, якая грае ў старым будынку", – кажа Марціновіч.

Незалежная тэатральная група "Купалаўцы"

"Мы перасталі быць проста артыстамі. Мы сталі ўсім тэатрам", – кажуць пра сябе акторы, якія сышлі з Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы ў жніўні 2020 і абʼядналіся ў Незалежную тэатральную групу "Купалаўцы".

Вольга КулікоўскаяФото: privat

Паводле арт-менеджаркі групы Вольгі Кулікоўскай, незалежны тэатр у Беларусі знаходзіцца цяпер пад забаронай: немагчыма атрымаць дазвол на паказ, улады аказваюць ціск на адміністратараў памяшканняў, якія гатовы супрацоўнічаць з такімі тэатрамі: "Купалаўцы" зараз знаходзяцца ва ўмовах, калі, па сутнасці, існуе забарона на прафесію. Артысты вымушаныя шукаць магчымасці для заробку. Тая творчая праца, якая ідзе, нацэлена на паказ у інтэрнэце. У пэўным сэнсе, гэта бліжэй да падпольнага тэатру, чым да свабоднага".

Тым не менш, "Купалаўцы" паступова ствараюць рэпертуар з рознафарматнымі спектаклямі. Першай прэмʼерай групы стала пастаноўка пʼесы Янкі Купалы "Тутэйшыя". Першапачаткова яна была прымеркавана да стагоддзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатру, але ў выніку пачала гісторыю незалежнай трупы. Таксама з беларускай класікі "Купалаўцы" граюць "Паўлінку", з класічнай і сучаснай еўрапейскай драматургіі – "Войцэк", "Страх" і "Гардэнія", ёсць у рэпертуары аўтарскі дакументальны спектакль "Першы" і музычны праект "Я гавару".

Спектакль Незалежнай тэатральнай групы "Купалаўцы" "Войцек" паводле п'есы Георга БюхнераФото: privat

Рэкордныя прагляды спектакляў у Youtube

Ні адзін беларускі тэатр не мае столькі праглядаў у Youtube, як спектаклі "Купалаўцаў" – сотні тысяч. "На мой погляд, яны апынуліся нашмат больш запатрабаванымі, чым афіцыйны Купалаўскі тэатр. У цэлым, у Беларусі тэатр - не звышпапулярны від мастацтва. І гэты выбух цікавасці да "Купалаўцаў" – прыемная зʼява. Магчыма, у будучыні, калі сітуацыя зменіцца і трупа вернецца ў свой будынак, іх папулярнасць канвертуецца ў наведванне тэатру. Гэта цікавыя спектаклі, якія запатрабаваныя ў Беларусі і выклікаюць у гледача пэўныя паралелі з цяперашнімі падзеямі", – адзначае Дзяніс Марціновіч.

Спектакль Незалежнай тэатральнай групы "Купалаўцы" "Страх" паводле п'есы Бертольда БрэхтаФото: privat

"Нам цікава спрабаваць сябе ў розных фарматах сучаснага мастацтва ва ўмовах абмежаванага кантакту з аўдыторыяй, – падкрэслівае, у сваю чаргу, Вольга Кулікоўская. – Вядома, артысты вельмі пакутуюць, не маючы магчымасці выйсці на сцэну. Але пры гэтым зносіны са сваім гледачом праз сацыяльныя сеткі даюць нам магчымасць адчуць шматлікую падтрымку. Самае важнае – гэта захаваць людзей. Даць магчымасць артыстам застацца ў прафесіі і развівацца. Мы хочам быць годнымі гісторыі нашага тэатру".

Спявачка Руся пра Лукашэнка, пераезд у Кіеў і жыццё

43:39

This browser does not support the video element.

Пропустить раздел Топ-тема

Топ-тема

Пропустить раздел Другие публикации DW